Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шпіталь для лячэньня пацыентаў з каранавірусам, уладкаваны ў школьнай спартовай залі ў Бішкеку, Кіргізстан
Шпіталь для лячэньня пацыентаў з каранавірусам, уладкаваны ў школьнай спартовай залі ў Бішкеку, Кіргізстан

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

абноўлена

Карысныя парады

14:22 25.5.2020

Лукашэнка: «Гістэрыя з каранавірусам наклала вельмі жорсткі адбітак на эканоміку»

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што бачыць магчымасьць хуткага аднаўленьня ў нацыянальнай эканоміцы пасьля падзення, выкліканага закрыцьцём краінаў і сусьветных рынкаў ва ўмовах пандэміі.

«У сувязі з гістэрыяй, якая разгарнулася ў СМІ і наклала вельмі жорсткі адбітак на людзей і празь людзей на эканоміку, кіраўнікамі дзяржаў былі прынятыя сур’ёзныя рашэньні аб закрыцьці краінаў (чытай: закрыцьці эканомікі). Эканоміка ў нас экспартна арыентаваная. Таму адбылося пэўнае падзеньне, хоць прымальнае для нас. Гэта сьведчыць, што калі адкрыцьцё краін будзе больш інтэнсіўным (а працэс ужо пачаўся, бо людзі абурыліся, яны ня хочуць сядзець у ізаляцыі), мы зможам хутка аднавіць сваю эканоміку», — цытуе Лукашэнку БелТА. Далей чытайце па спасылцы.

14:23 25.5.2020

У Эўропе новая хваля зьмякчэньня карантынных захадаў

Шэраг эўрапейскіх краін з панядзелка, 25 траўня, яшчэ зьмякчылі карантынныя абмежаваньні, уведзеныя з нагоды распаўсюджваньня каранавіруснай інфэкцыі.

  • У Мадрыдзе і Барсэлёне зьнялі абмежаваньні на сустрэчы зь сябрамі і сваякамі, адкрываюць вулічныя тэрасы бараў і рэстаранаў. У іншых рэгіёнах Гішпаніі, дзе карантын быў аслаблены раней, рэжым становіцца яшчэ больш свабодным. Дазволена наведваньне пляжаў — пры ўмове выкананьня дыстанцыі ў два мэтры паміж адпачывальнікамі.
  • У Італіі адкрываюцца спартовыя залі і басэйны. У шэрагу правінцый запрацуюць забаўляльныя цэнтры, гатэлі, пракат аўтамабіляў.
  • У Чэхіі аднаўляюць працу кавярні і рэстараны, а таксама гатэлі, аднаўляецца вочнае навучаньне ў пачатковых клясах школаў. Акрамя таго, адменена абавязковае нашэньне масак на вуліцы — іх цяпер трэба надзяваць толькі ў грамадзкіх месцах і ў транспарце.
  • Таксама рэстараны, кавярні і іншыя аб’екты сфэры паслуг адкрываюцца ў Грэцыі і большасьці рэгіёнаў Нямеччыны.
  • У найбуйнейшых гарадах Украіны зноў запрацаваў мэтрапалітэн. Карантын у краіне быў аслаблены на некалькі дзён раней.
14:25 25.5.2020

Лукашэнка заявіў пра зьніжэньне вірулентнасьці каранавірусу: «Калі так і далей пойдзе, то мы справіліся з хваробай»

Аляксандар Лукашэнка адзначае паступовае паляпшэньне эпідэміялягічай сытуацыі ў Беларусі, але заклікае «не расслабляцца».

«Калі і далей так пойдзе, то будзем лічыць, што мы справіліся з Божай дапамогай з гэтым захворваньнем. Пачалося гэта зь Віцебску. Там ужо канстатуюць факт, што яны ўнізе ў захворваньні. Сведчаньнем таму, што мы лякарні пачалі зачышчаць, вымываць — тыя, якія рыхтавалі як рэзэрв для каранавірусу», — заявіў Алясандар Лукашэнка на нарадзе ў палітычных пытаньнях, адзначыўшы, што аналягічная сытуацыя назіраецца і ў Менску. Цалкам чытайце тут.

14:28 25.5.2020

«Нашыя пачуцьці мацнейшыя за каранавірус». Першы ў Беларусі пацыент з COVID-19 ажаніўся

У мінулую суботу пабраліся шлюбам студэнт з Ірану Парса і беларуская студэнтка Паліна, піша Tut.by. Парса быў першым у Беларусі, у каго выявілі COVID-19, хваробу таксама знайшлі ў бацькі Паліны. Маладыя хацелі зрабіць вялікае сьвята і запрасіць шмат гасьцей, але праз сытуацыю з пандэміяй каранавірусу гэта давялося перанесьці.

Цяпер Парса і Паліна працягваюць вучыцца дыстанцыйна, пра каранавірус ужо і не ўспамінаюць. Парса кажа, хваробу перанесьлі добра, цяпер зьяўляюцца донарамі плязмы, гэта экспэрымэнтальны спосаб лячэньня, эфэктыўнасьць якога пакуль не даказаная).

14:43 25.5.2020

«Хаджу пешшу, пішу на Facebook». Найстарэйшы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда пра самаізаляцыю

Вядомы апазыцыянэр Барыс Хамайда цягам 23 гадоў амаль штодня выходзіў у цэнтар Віцебску і распаўсюджваў незалежную прэсу. Ён стаяў у адным і тым жа месцы каля «сіняга дома» — так віцябляне называюць будынак насупраць амфітэатра, які доўгі час быў пафарбаваны ў насычаны сіні колер, хаця дом ужо зь дзясятак гадоў белы. Сёлета Барыс Хамайда абвясьціў карантын і ўжо два месяцы знаходзіцца ў самаізаляцыі. Свабода пацікавілася, чым ён займаецца дома. Чытайце інтэрвію па спасылцы.

14:45 25.5.2020

Беларускі турбізнэс зьвярнуўся да міністра здароўя па тлумачэньні, як працаваць падчас пандэміі

Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый зьвярнуўся да міністра аховы здароўя Ўладзімера Караніка з просьбай растлумачыць пытаньні арганізацыі выязнога, уязнога і ўнутранага турызму падчас пандэміі.

У саюзе просяць:

  • патлумачыць арганізацыю ўнутраных групавых паездак для мясцовых турыстаў (як і ці будзе арганізавана дыстанцыяваньне на турыстычных аб’ектах паказу і ці неабходная такая дыстанцыя пры рассаджваньні турыстаў у экскурсійных аўтобусах; ці патрэбны нейкія адмысловыя рэкамэндацыі для ўязных турыстаў)
  • даць беларускім фірмам, якія займаюцца ўязным турызмам, дакладныя інструкцыі — як наконт самаізаляцыі, так і аб іншых тэхнічных момантах, зьвязаных са здароўем гасьцей Беларусі (у тым ліку ў сувязі з абавязковым 14-дзённым карантынам для ўсіх, хто прыбывае з-за мяжы).
  • для кампаній, якія займаюцца выязным турызмам, актуальнае пытаньне, ці можна будзе арганізаваць правядзеньне тэстаў на COVID-19 і выдачу даведак (на платнай ці бясплатнай аснове, дзяржаўнымі і прыватнымі клінікамі) турыстам, якія едуць у краіны, дзе пры ўезьдзе патрабуюць даведкі аб адсутнасьці каранавірусу.
  • беларускія гатэлі сёньня могуць толькі глядзець на досьвед замежных калегаў, якія зацьвярджаюць новыя пратаколы прыёму турыстаў — загрузка, харчаваньне, арганізацыя абслугоўваньня і сэрвісу, але ім патрэбны рэкамэндаваныя меры ў гэтым выпадку.
15:13 25.5.2020

Дзьве сотні прызнаных сьмерцяў. Апублікавалі афіцыйную статыстыку COVID-19 у Беларусі на 25 траўня

Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 25 траўня ў Беларусі:

  • агулам 37 144 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
  • 204 памерлых, зь якіх усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікіяродзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
  • 14 449 пацыентаў паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
  • гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 946 выпадкаў і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў, выпісалі 294 чалавек;
  • ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 464 004 тэсты (12 377 за дзень, што на 3632 менш за рэкордную колькасьць тэстаў, названую днём раней);
  • колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляецца.

Хоць Аляксандар Лукашэнка і прадстаўнікі міністэрства здароўя заяўляюць пра «выхад на плято», колькасьць хворых нават у статыстыцы ейнага міністэрства няспынна расьце.

На вэбінары рэаніматолягаў 22 траўня лекары паказвалі статыстыку, зь якой вынікала, што толькі ў менскіх рэанімацыях за красавік памерлі 117 інфікаваных COVID-19, хоць Міністэрства здароўя на 1 траўня прызнавала толькі 93 сьмерці па ўсёй краіне. Пасьля Міністэрства здароўя стала заяўляць, што гэтыя лічбы «няправільна інтэрпрэтавалі».

Беларускія лекары ананімна заяўляюць, што ня ўсім хворым ставяць адпаведны дыягназ, а мэдыкам бракуе сродкаў засьцярогі. У рытуальным агенцтве кажуць, што ў памерлых часьцей пазначаны дыягназ «неўдакладненая пнэўманія», а не «каранавірус». Міністэрства аховы здароўя не залічвае да памерлых ад COVID-19 тых, у каго вірус «элімінавалі», а яны ўсё роўна памерлі. У афіцыйнай статыстыцы колькасьці зробленых тэстаў раней была анамалія — нібыта за 4 траўня зрабілі 0 тэстаў і выявілі 861 новы выпадак.

16:40 25.5.2020

Гішпанія ад 1 ліпеня здыме карантын для замежных турыстаў

У адпаведнасьці зь цяперашнімі абмежаваньнямі, наведнікі з-за мяжы, уяжджаючы ў Гішпанію, павінны самаізалявацца на працягу двух тыдняў, каб не дапусціць пашырэньня каранавірусу.

18:12 25.5.2020

Ці не перахварэў я ўжо на COVID бессымптомна?

Колькі людзей перахварэлі на COVID-19, ня маючы сымптомаў? Ці атрымліваюць яны пасьля гэтага імунітэт? Калі так, то на як доўга?

Ці не перахварэў я ўжо на COVID бессымптомна?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:42 0:00

19:43 25.5.2020

У красавіку і траўні 83 тысячы чалавек сутыкнуліся з вымушанай няпоўнай занятасьцю. За ўвесь 2019 год — 71 тысяча

У красавіку 2020 году з вымушанай няпоўнай занятасьцю сутыкнуліся каля 71 тысячы работнікаў, у траўні гэтая лічба вырасла да 83 тысяч, сказала Onliner намесьніца старшыні Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Алена Манкевіч. Для параўнаньня, за ўвесь 2019 год зь няпоўнай занятасьцю сутыкнуліся 71 тысяча работнікаў.

У першыя два тыдні траўня

  • у сацыяльныя адпачынкі адправілі 16 тысяч работнікаў,
  • ва ўмовах няпоўнай занятасьці працавалі крыху больш за 23 тысячы чалавек,
  • на прастоі ад 1 да 10 дзён знаходзіліся амаль 44 тысячы работнікаў.

У красавіку

  • 29 тысяч работнікаў не працавалі ад 1 да 10 дзён,
  • 28 тысяч чалавек былі ў вымушаных адпачынках без захаваньня або з частковым захаваньнем заробкаў,
  • каля 14 тысяч чалавек працавалі ў рэжыме няпоўнай занятасьці.
20:39 25.5.2020

У Нідэрляндах норкі заразілі каранавірусам двух чалавек

Норкі-носьбіты вірусу былі выяўленыя на чатырох з 155 фэрмах, дзе іх гадуюць дзеля футра. Было выяўлена, што на трох з чатырох заражаных фэрмаў крыніцай інфэкцыі быў хворы чалавек, а на чацвёртай усё яшчэ вядзецца расьсьледаваньне,

08:13 26.5.2020

Лічбы на раніцу 26 траўня

  • У сьвеце зафіксавалі звыш 5,59 мільёна выпадкаў COVID-19: 1,706 млн у ЗША, звыш 376,5 тысячы ў Бразыліі, каля 353,5 тысячы ў Расеі, 282,5 тысячы ў Гішпаніі, 261 тысячу ў Вялікай Брытаніі, 230 тысяч у Італіі.
  • Ад хваробаў, якія выклікаў новы каранавірус, у сьвеце прызнаныя сьмерці 347,9 тысячы чалавек. Зь іх 99 805 у ЗША, 36 914 у Вялікай Брытаніі, 32 877 у Італіі, 28 432 у Францыі, 26 837 у Гішпаніі, 23 522 у Бразыліі.
  • Выпісалі 2,366 мільёна пацыентаў, якія паправіліся ад COVID-19. «Актыўных выпадкаў» хваробы застаецца каля 2,875 млн, зь іх каля 53 тысяч у цяжкім ці крытычным стане.
08:53 26.5.2020

Гідроксіхлёрахін не дапамагае ад каранавірусу, WHO спыніць выпрабаваньні

Прэпарат, які прымаў Дональд Трамп і маглі ўжываць беларускія мэдыкі, не дапамагае супраць каранавірусу, але можа павысіць рызыку сьмерці сярод пацыентаў з COVID-19, хоць для пацыентаў з аўтаімуннымі захворваньнямі або малярыяй ён бясьпечны​.

Група «Салідарныя дасьледаваньні», у якую ўваходзілі сотні лякарняў па ўсім сьвеце, якія рэгістравалі пацыентаў для тэставаньня некалькіх магчымых спосабаў лячэньня каранавірусу, прыпыніла выпрабаваньні з выкарыстаньнем гэтага прэпарату ў якасьці засьцярогі.

10:54 26.5.2020

Як унукам у пандэмію пабачыцца з бабуляй і дзядулем? Парады

Пандэмія аддзяліла многіх бабуль і дзядуляў ад унукаў. Газэта The New York Times сабрала парады спэцыялістаў, як бясьпечна арганізаваць сустрэчы найстарэйшага і наймалодшага пакаленьняў адной сям’і. Свабода прыводзіць пераказ гэтых парадаў.

10:54 26.5.2020

У сувязі з каранавірусам у беларускія ЗАГСы забаранілі запрашаць больш за 10 гасьцей

Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову «Аб захадах у прадухіленьні распаўсюду інфэкцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19».

Захадаў усяго пяць:

  • пагаджальныя нарады Савету Міністраў праводзіць празь відэаканфэрэнцыі;
  • рэгістраваць акты грамадзянскага стану ў прысутнасьці «мінімальнай колькасьці гасьцей», ня больш за 10 чалавек (дакладную колькасьць вызначае «ўпаўнаважаная асоба» органу рэгістрацыі);
  • узгадненьне найменьняў камэрцыйных і некамэрцыйных арганізацыяў не праводзіць пры асабістай прысутнасьці заяўніка і не патрабаваць асабістай падачы дакумэнтаў;
  • не патрабаваць асабістай падачы дакумэнтаў і асабістай прысутнасьці для атрыманьня зьвестак з Адзінага дзяржаўнага рэестру юрыдычных асобаў і прадпрымальнікаў;
  • скасаваць пастанову аб зацьвярджаньні «Палажэньня аб правядзеньні маніторынгу выкананьня натарыюсамі заканадаўства аб натарыяце».
10:56 26.5.2020

«Росатом» зафіксаваў 100 выпадкаў заражэньня каранавірусам на БелАЭС

«Ёсьць адзін выпадак захворваньня ў Эгіпце. Зафіксавалі станоўчыя тэсты на беларускай пляцоўцы — каля 100 інцыдэнтаў станоўчых тэстаў. А гэты праект у нас сёньня ў прыярытэце. Там ня толькі нашы работнікі, але і прадстаўнікі беларускага замоўніка. Усе карантынныя захады выконваюцца, але я прашу дадаткова ўзмацніць працу. У нас самая гарачая пара — цягам наступных тыдняў плянуем атрымаць ліцэнзію і выйсьці на фізычны пуск, пры гэтым максымальна абараняючы і засьцерагаючы пэрсанал»,— сказаў кіраўнік карпарацыі «Росатом» Аляксей Ліхачоў.​

11:53 26.5.2020

На Магілёўшчыне зафіксавалі першую сьмерць ад каранавірусу

У вёсцы Пудаўня Дрыбінскага раёну памерла 70-гадовая жанчына, у якой была выяўленая каранавірусная інфэкцыя і шэраг хранічных захворваньняў. Яе сьмерць стала першай вядомай на Магілёўшчыне ад COVID-19.

У Дрыбінскім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялёгіі кажуць, што ў Пудаўні (33 кілямэтры ад Магілёва) зафіксаваныя некалькі выпадкаў заражэньня мясцовых жыхароў каранавірусам. Пацьвярджаюць і сьмерць жанчыны ад COVID-19.

«Яна была немаладая жанчына. Ёй было 70 гадоў. Цукровы дыябэт мела і ўсе спадарожныя яму хваробы», — тлумачаць сытуацыю дрыбінскія эпідэміёлягі.

Жанчыну шпіталізавалі ў Магілёў, дзе яна знаходзілася на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Памерла ў шпіталі на мінулым тыдні. У вёсцы жыла адна і позна з хваробай зьвярнулася да мэдыкаў, бо лічыла, што гэта звычайная прастуда.

12:50 26.5.2020

Апублікавалі афіцыйную статыстыку COVID-19 у Беларусі на 26 траўня

Дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА апублікавала 26 траўня новую афіцыйную статыстыку распаўсюду COVID-19. Міністэрства аховы здароўя пакуль не паведамляла новую статыстыку.

Паводле БелТА, на 26 траўня:

  • зафіксавалі 38 059 выпадкаў COVID-19 (+915 за дзень);
  • прызналі 208 сьмерцяў інфікаваных (+4 за дзень);
  • выпісалі здаровымі 15 086 пацыентаў (+637 за дзень);
  • правялі 472 906 тэстаў на новы каранавірус (+9902 за дзень).

Хоць Аляксандар Лукашэнка і прадстаўнікі міністэрства здароўя заяўляюць пра «выхад на плято», колькасьць хворых нават у статыстыцы ейнага міністэрства няспынна расьце.

Беларускія лекары ананімна заяўляюць, што ня ўсім хворым ставяць адпаведны дыягназ, а мэдыкам бракуе сродкаў засьцярогі. У рытуальным агенцтве кажуць, што ў памерлых часьцей пазначаны дыягназ «неўдакладненая пнэўманія», а не «каранавірус». Міністэрства аховы здароўя не залічвае да памерлых ад COVID-19 тых, у каго вірус «элімінавалі», а яны ўсё роўна памерлі. У афіцыйнай статыстыцы колькасьці зробленых тэстаў раней была анамалія — нібыта за 4 траўня зрабілі 0 тэстаў і выявілі 861 новы выпадак.

На вэбінары рэаніматолягаў 22 траўня лекары паказвалі статыстыку, зь якой вынікала, што толькі ў менскіх рэанімацыях за красавік памерлі 117 інфікаваных COVID-19, хоць Міністэрства здароўя на 1 траўня прызнавала толькі 93 сьмерці па ўсёй краіне. Пасьля Міністэрства здароўя стала заяўляць, што гэтыя лічбы «няправільна інтэрпрэтавалі».

13:11 26.5.2020

Як у Беларусі вяртаць грошы за скасаваныя туры

Міністэрства спорту і турызму Беларусі патлумачыла на сваім сайце, як можна вяртаць грошы за туры, скасаваныя праз пандэмію каранавірусу, са спасылкай на асобныя пункты заканадаўства.

Нягледзячы на сытуацыю з COVID-19, дамовы на турыстычныя паслугі разрываюцца ў агульным парадку, але праз пункты аб «істотных зьменах абставінаў», да якіх адносяцца і пандэміі.

Пры тым хвароба таго, хто замаўляў тур, таксама як хвароба родзічаў замоўніка, не адносіцца аўтаматычна да «істотных зьменаў абставінаў», бо «залежыць ад характару захворваньня».

13:12 26.5.2020

Як Кітай узмацніў сыстэму сачэньня за людзьмі падчас пандэміі

Кітай спрабуе пабудаваць адну з самых тэхналягічна складаных сетак назіраньня ў сьвеце з сотнямі мільёнаў камэраў у грамадзкіх месцах і штораз шырэйшым выкарыстаньне такіх мэтадаў, як маніторынг смартфонаў і распазнаваньне твару, піша Reuters, падкрэсьліваючы, што пандэмія COVID-19 дала кітайскім уладам зручнае апраўданьне для ўзмацненьня сыстэмы сачэньня за сваімі грамадзянамі ва ўмовах «агульнай народнай вайны з каранавірусам». Цалкам чытайце тут.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG