«Глупства поўнае», — так Аляксандар Лукашэнка адрэагаваў на тое, што сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію міру прысудзілі не прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу.
Зампаліта памежнай заставы з Хойнікаў асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмізму». Палітзьняволенага вэтэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў па некалькіх артыкулах. «Экстрэмісцкім» прызналі інтэрвію Ціханоўскай. «Фемгруппу Беларусь» аб’явілі «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Верасьнёўскае сацыялягічнае апытаньне, праведзенае экспэртнай сеткай iSANS, паказала, што доля прыхільнікаў інтэграцыі з Расеяй зьнізілася, а колькасьць грамадзян, якія лічаць сябе патрыётамі Беларусі, вырасла ў параўнаньні з 2014 годам.
Паводле зьвестак сацыялягічнага апытаньня, праведзенага міжнароднай экспэртнай сеткай iSANS сёлета у верасьні, 69% выступае за пачатак мірных перамоваў паміж Расеяй і Ўкраінай і заканчэньне вайны.
У эфіры «Свабоды Premium» палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман выказаў меркаваньне, што калі бясьпека Сьвятланы Ціханоўскай у Літве ня будзе гарантаваная на належным узроўні, то неабходным будзе пераезд Офісу ў іншую краіну.
Зьвяртаючыся да глябальнай сеткі асноўных інфармацыйных агенцтваў, папа Леў XIV падзякаваў журналістам, якія штодня працуюць, каб падзяліцца праўдай, часта рызыкуючы сваім жыцьцём. Менавіта дзякуючы ім, кажа ён, мы маем веду пра сьвет.
Старшыня Нацыянальнага зьвязу журналістаў Украіны Сяргей Таміленка расказаў беларускім калегам пра досьвед працы ва ўмовах вайны.
Як паведамляе Белстат, спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў верасьні 2025 года ў параўнаньні са жніўнем вырасьлі на 0,5%, а са сьнежнем 2024 года — на 5,8%. Гэта перавышае прагноз ураду.
Латыскі чыноўнік мяркуе, што ад Лукашэнкі пастаянна ідзе пагроза Эўропе.
У сталіцы Таджыкістану праходзіць чарговы саміт Садружнасьці незалежных дзяржаваў (СНД).
Прагназуюць, што сёлета прырост валавога ўнутранага прадукту (ВУП) у Беларусі складзе 1,9%, а ў Расеі рост ВУП зьнізіцца да 0,9 працэнта ў параўнаньні з 4,3 працэнта ў 2024 годзе.
Сустрэча адбылася падчас масавых пратэстаў у Беларусі. На ёй былі 12 чалавек, у тым ліку Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард, Сяргей Ціханоўскі, Максім Знак, Юры Васкрасенскі ды іншыя. Расказваем, як склаліся лёсы гэтых людзей.
Літва, Латвія і Эстонія дамовіліся супрацоўнічаць у галіне цывільнай абароны ў траўні сёлета.
З моманту зьнікненьня былога дыплямата і сябра Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Анатоля Котава прайшло 50 дзён.
Пагадненьне дазваляе спыніць баявыя дзеяньні ў Газе на працягу 24 гадзін і вызваліць ізраільскіх закладнікаў, якія ўтрымліваюцца там, на працягу 72 гадзін.
Актывістам у Польшчы рассылаюць фэйкавыя лісты, каб выманіць зьвесткі пра тых, хто падтрымліваў Украіну і слаў інфармацыю ў «Беларускі Гаюн». У «экстрэмісцкі» сьпіс улады дадалі яшчэ 10 рэсурсаў.
Офіс Сьвятланы Ціханоўскай паведаміў прадстаўнікам урадаў заходніх краін, што з 6 кастрычніка літоўскія ўлады зьнізілі ўзровень аховы яе і Офісу. Пра гэта папярэдзілі менш як за тыдзень да падзеі — 1 кастрычніка. Пра зьмест пасланьня Свабодзе паведамілі некалькі дыпляматычных крыніц.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 9 кастрычніка прызнаў адказнасьць Масквы за крушэньне пасажырскага самалёта «Азэрбайджанскіх авіяліній» летась у сьнежні. Ён заявіў, што Расея выплаціць кампэнсацыі.
Адкрыцьцё цалкам закрытай перад вучэньнямі «Захад-2025» мяжы ў Польшчы называюць умоўным і намякаюць, што могуць закрыць яе зноў, калі не дачакаюцца ад уладаў Беларусі крокаў насустрач, піша ўплывовая польская газэта.
МУС РФ працягвае аб’яўляць вышук беларусаў. За апошнія паўгоду ў сьпіс трапілі 1180 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі — цяпер у ім 5220 чалавек (карткі на больш як паўтары тысячы з базы прыбралі).
У Брусэлі 8 кастрычніка прайшла сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі з прадстаўнікамі эўрапейскіх інстытуцыяў, арганізаваная Эўрапейскай камісіяй (DG ENEST) і Эўрапейскай службай вонкавых дзеяньняў (EEAS).
За два гады работнікаў культуры паменела на паўтары тысячы чалавек.
У сувязі са зьменай узроўню аховы лідэркі беларускай апазыцыі Сьвятланы Ціханоўскай і частковым пераходам яе Офісу на дыстанцыйную працу старшыня літоўскага парлямэнту зьняпраўдзіў сьцьверджаньні, што Літва адмаўляецца ад падтрымкі беларускіх дэмакратычных сілаў.
Раней беларусы, бывала, не маглі абмяняць у банках «чорна-белыя» даляры старога выпуску — да 2013 году.
Аляксандар Лукашэнка зноў прызначыў судзьдзём Горадзенскага абласнога суду Дзьмітрыя Бубенчыка, які знаходзіцца ў санкцыйным сьпісе Эўразьвязу за палітычна матываваныя прысуды.
Таджыкістан — удзельнік Міжнароднага крымінальнага суду, краіна была абавязаная выканаць ордэр МУС на арышт расейскага прэзыдэнта.
Гэта першы этап мірнага пляну прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў спыненьні вайны ў Газе.
30 чалавек вярнуліся ў Беларусь праз «камісію па вяртаньні» з моманту яе заснаваньня ў лютым 2023 году, паведаміў намесьнік генэральнага пракурора Аляксей Стук.
Беларусаў сапраўды дэпартуюць з Польшчы — але не таму, што яны беларусы. Пакуль прапаганда стварае карціну «паляваньня на беларусаў», рэальнасьць прасьцейшая: большасьць выпадкаў звязаная з парушэньнямі законаў.
Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Савета бясьпекі Аляксандар Вальфовіч. Ён таксама выказаўся наконт інцыдэнтаў з залётамі дронаў на беларускую тэрыторыю.
Дэпутат Сэйма Літвы Томас Тамілінас раскрытыкаваў у сваім Фэйсбуку рашэньне ўладаў краіны аб паніжэньні ўзроўню аховы Сьвятланы Ціханоўскай. Палітык назваў гэта «стрэлам у нагу».
Літоўскія ўлады вырашылі зьменшыць узровень аховы Сьвятланы Ціханоўскай. Свабода спытала ў літоўскіх экспэртаў, што стаіць за такім рашэньнем і ці ня спыніць Літва падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў і палітычных эмігрантаў.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
12 кастрычніка 2025 году на польскіх межах будзе запушчана ўдасканаленая сыстэма ўезду/выезду (EES), якая будзе лічбава рэгістраваць грамадзян трэціх краін, якія ўяжджаюць і выяжджаюць з Шэнгенскай зоны.
Пра зьмены ў працы Офісу Сьвятланы Ціханоўскай паведаміў яе дыпляматычны дарадца Дзяніс Кучынскі.
Прэм’ерка Літвы заявіла, што ахова зь Ціханоўскай ня зьнятая, але падабраныя іншыя захады.
Каралеўская Швэдзкая акадэмія навук вырашыла прысудзіць Нобэлеўскую прэмію ў хіміі за 2025 год траім навукоўцам.
У Варшаве на канфэрэнцыі АБСЭ ў чалавечым вымярэньні прагучалі сьведчаньні аб новых рэпрэсіях у Беларусі.
На аўкцыён у Менску выставілі 19 твораў мастацтва з арыштаванай калекцыі палітвязьня Віктара Бабарыкі.
Былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі заявіў, што сабраў сваю каманду і плянуе вывучыць ангельскую мову, каб гаварыць з заходнімі палітыкамі на адной мове і адстойваць інтарэсы беларусаў.
Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы ўнесла ў санкцыйны сьпіс дзьве зарэгістраваныя ў дзяржаве кампаніі і зьвязаных зь імі фізычных асобаў — грамадзянаў Беларусі.
Габрыелюс Ландсбергіс лічыць, што такім рашэньнем Літва здрадзіла прадстаўніцы беларускіх апазыцыйных сілаў.
Паводле крыніц і разьлікаў Reuters, транзыт беларускага бэнзыну праз Расею для продажу ў трэціх краінах зьнізіўся на 40% у параўнаньні з такім жа леташнім пэрыядам.
Офіс Сьвятланы Ціханоўскай быў апавешчаны аб рашэньні літоўскіх уладаў панізіць узровень фізычнай аховы 1 кастрычніка, і яму давялося на нейкі час прыпыняць працу.
6–7 кастрычніка ў Парыжы прайшла 3-я сустрэча міжпарлямэнцкага Альянсу дэпутацкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь». У ёй узялі ўдзел 14 дэпутацкіх групаў, а таксама палітыкі Францыі і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі.
«Да прыняцьця далейшых рашэньняў» падоўжана закрыцьцё паветранай прасторы Латвіі каля межаў зь Беларусьсю і Расеяй у цёмную пару содняў.
Польшча не зацікаўленая ў экстрадыцыі ўкраінца, якога Нямеччына шукае па падазрэньні ў датычнасьці да выбухаў, якія пашкодзілі трубаправоды «Паўночны паток», заявіў 7 кастрычніка прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас сустрэчы ў Варшаве з прэмʼер-міністаркай Літвы Інгай Ругінене.
Гаворка ідзе аб лягеры недалёка ад сэрбскага горада Лазьніца.
У Ізраілі ў аўторак праходзяць жалобныя мерапрыемствы з нагоды другой гадавіны нападу на краіну групаў радыкальных ісламістаў, у тым ліку з экстрэмісцкай палестынскай групоўкі ХАМАС.
На 80,1% — з 347 да 625 — вырасла колькасьць спроб незаконна трапіць зь беларускай тэрыторыі ў ЭЗ за пяць дзён кастрычніка гэтага года ў параўнаньні зь першай пяцідзёнкай кастрычніка 2024 года.
Загрузіць яшчэ