Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асудзілі зампаліта і вэтэрана-аўганца. Новыя «экстрэмісты» і новыя палітвязьні. Хроніка перасьледу 10 кастрычніка


Зампаліта памежнай заставы з Хойнікаў асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмізму». Палітзьняволенага вэтэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў па некалькіх артыкулах. «Экстрэмісцкім» прызналі інтэрвію Ціханоўскай. «Фемгруппу Беларусь» аб’явілі «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Маладога зампаліта памежнай заставы з Хойнікаў асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмізму»

Гомельскі абласны суд вынес прысуд па справе 31‑гадовага жыхара Хойнікаў Артура Сыраквашы. Яго абвіначвалі па ч. 1 і ч. 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці).

Артур Сыракваша працаваў намесьнікам начальніка памежнай заставы «Хойнікі», створанай у 2020 годзе. Быў сакратаром мясцовага БРСМ, піша «Наша Ніва».

Па інфармацыі «Вясны», мужчыну асудзілі да пазбаўленьня волі і ўжо накіравалі ў папраўчую калёнію.

Палітзьняволенага вэтэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў па некалькіх артыкулах

Сяргею Цімашэнку 59 гадоў. Ён з Жылічаў, аграгарадка ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласьці. З 1986 па 1988 гады ваяваў у Аўганістане. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі, піша «Наша Ніва».

Апошні час ён займаўся вырабамі з дрэва — дошкамі і іншымі будаўнічымі матэрыяламі.

Па зьвестках «Вясны», Сяргея асудзілі 10 верасьня па чатырох артыкулах — «удзел у пратэстах» (ч. 1 арт. 342 КК), «здрада дзяржаве» (арт. 356 КК), «удзел у экстрэмісцкім фармаваньні» (ч. 3 арт. 361‑1 КК) і «ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі» (ч. 2 арт. 290‑5 КК). Прысуд — 12 гадоў калёніі.

«Экстрэмісцкім» прызналі адно з інтэрвію Сьвятланы Ціханоўскай

Гаворка пра ролік «Тихановская. Как разоблачили агентов Лукашенко в окружении Светланы, насилие за решеткой» на канале «Алеся Бацман». Яно выйшла выйшла ў ліпені і мае больш за 82 тысячы праглядаў. «Экстрэмісцкі» статус яму надаў суд Расонскага раёну 8 кастрычніка.

Таксама «экстрэмісцкі» сьпіс папоўнілі

  • TikTok-старонка «beuvision»,
  • старонка ў Instagram «eugen_kat_usa»,
  • старонкі ў сацсетках праекту «ATESTA».

У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаваньне» — «Фемгруппа Беларусь»

Адпаведнае рашэньне было прынятае КДБ 7 кастрычніка.

Паводле ведамства, дачыненьне да яе маюць Вольга Шпарага, Юлія Міцкевіч, Алена Агарэлышава, піша «Вясна».

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 18 чалавек

  1. Артур Ганіберзін
  2. Канстанцін Глотаў
  3. Мікіта Грушэўскі
  4. Дзьмітры Доўгаль
  5. Ірына Кролікава
  6. Дзіяна Міхайліна
  7. Валерый Папкоў
  8. Алег Рудніцкі
  9. Сяргей Рымашэўскі
  10. Крысьціна Сашынская
  11. Алена Тапаркова
  12. Аляксандар Трацэнка
  13. Максім Федаровіч
  14. Аліна Хмялеўская
  15. Павел Хітрык
  16. Ягор Цюшкевіч
  17. Вольга Чукарава
  18. Дзьмітры Шаблыка

Цяпер у Беларусі 1222 палітвязьні, пра якіх вядома праваабаронцам «Вясны».

У «Сьпіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 27 прозьвішчаў — цяпер у ім 5848 чалавек

Сярод іншых, у сьпіс дадалі 19 чалавек, асуджаных за «садзейнічаньне экстрэмізму», а таксама 5 чалавек, якіх асудзілі за ўдзел у пратэстах, але вызвалілі ад адказнасьці «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягненьня», піша «Вясна».

  1. Валянцін Анцыповіч 60 гадоў
  2. Антон Арцюх, 30 гадоў
  3. Інга Бяланава, 35 гадоў
  4. Сяргей Белы, 42 гады
  5. Дзьмітры Бока, 41 год
  6. Анастасія Брэнька, 23 гады
  7. Аляксандар Варабей, 29 гадоў
  8. Анатоль Вольскі, 35 гадоў
  9. Аляксей Дарошчанкаў, 40 гадоў
  10. Андрэй Кавалёў, 47 гадоў
  11. Сяргей Комар, 45 гадоў
  12. Віталь Кошаль, 30 гадоў
  13. Аляксандар Кульшын, 57 гадоў
  14. Ала Лісоўская, 61 год
  15. Вольга Лукомская, 37 гадоў
  16. Лізавета Малчанава, 33 гады
  17. Юлія Мудрэўская, 45 гадоў
  18. Натальля Памагаева, 50 гадоў
  19. Віталь Рамановіч, 58 гадоў
  20. Ірына Сасім, 61 год
  21. Ігар Сідаровіч, 52 гады
  22. Аляксандра Сухойда, 35 гадоў
  23. Арцём Сухойда, 39 гадоў
  24. Артур Сыракваша, 31 год
  25. Ганна Шпак, 28 гадоў
  26. Аляксей Шышлоўскі, 63 гады
  27. Андрэй Ярашэвіч, 27 гадоў

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG