Як паведамляе Белстат, спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў верасьні 2025 года ў параўнаньні са жніўнем вырасьлі на 0,5%, а са сьнежнем 2024 года — на 5,8%. Гэта перавышае прагноз ураду.
Прагназуюць, што сёлета прырост валавога ўнутранага прадукту (ВУП) у Беларусі складзе 1,9%, а ў Расеі рост ВУП зьнізіцца да 0,9 працэнта ў параўнаньні з 4,3 працэнта ў 2024 годзе.
Раней беларусы, бывала, не маглі абмяняць у банках «чорна-белыя» даляры старога выпуску — да 2013 году.
Пры ўезьдзе ў Літву паліва ў баках не павінна быць больш за 200 літраў. За такое абмежаваньне выступіў міністар фінансаў Літвы.
Цана на золата абнавіла гістарычны максымум, пераадолеўшы адзнаку ў 4000 даляраў за тройскую ўнцыю. Як паведаміла агенцтва Reuters, спотавая цана каштоўнага мэталу раніцай у сераду, 8 кастрычніка, вырасла на 1,22%, да $4032,46 за ўнцыю.
У Беларусі вычарпалі квоту, у межах якой можна ўвозіць электрамабілі без аплаты мыта. Цяпер цэны на гэтыя машыны могуць вырасьці. Расказваем, што адбываецца ў Беларусі з аўтамабілямі і якія машыны купляць.
Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы ўнесла ў санкцыйны сьпіс дзьве зарэгістраваныя ў дзяржаве кампаніі і зьвязаных зь імі фізычных асобаў — грамадзянаў Беларусі.
Паводле крыніц і разьлікаў Reuters, транзыт беларускага бэнзыну праз Расею для продажу ў трэціх краінах зьнізіўся на 40% у параўнаньні з такім жа леташнім пэрыядам.
Цэны на беларускія тавары растуць вельмі істотна і часта на тыя самыя тавары ў Беларусі яны вышэйшыя, чым за мяжой, сьведчыць апытаньне, праведзенае ўладамі.
У студзені–жніўні імпарт тавараў у Беларусь перавысіў экспарт на $3,8 млрд. Летась за такі ж час адмоўнае сальда было істотна меншым: $2,5 млрд.
Польскія эканамісты вылучаюць сярод пагрозаў для эканомік рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (ЦУЭ) дэпапуляцыю і так званую «лапікавую эканоміку».
Генэральны дырэктар «Беларускай атамнай станцыі» Сяргей Бабовіч у эфіры тэлеканалу СТВ расказаў пра перапрацоўку адкідаў пасьля выпрацоўкі паліва на БелАЭС.
Парадак і сумы падтрымкі вызначае пастанова Савету міністраў.
Францускія акцыі рэзка ўпалі, як і эўра, пасьля навіны пра адстаўку кіраўніка ўраду.
Дзяржава спрабуе прадаць Ілаўскі вінны завод за 3,3 мільёна рублёў з жніўня, за час таргоў зьнізілася ўтрая. Расказваем, як гэты завод зьявіўся амаль 200 гадоў таму, як перажыў спробу банкруцтва і чаму ня стаў прыбытковым.
За прыцягненьне ў Беларусь працоўных мігрантаў чарговым разам выступіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 4 кастрычніка Петрыкаўскі раён (Гомельская вобласьць).
У канцэрне «Белнафтахім» паведамілі, што на самым вялікім у Беларусі Рэчыцкім нафтавым радовішчы прабурылі дзьве новыя сьвідравіны і яшчэ па аднай на кожнай з шасьці іншых пляцовак у Гомельскай вобласьці.
Амаль 40% магутнасьцяў расейскіх НПЗ прастойваюць, гэта рэкорд. Каля 70% прыпыненьняў зьвязаныя з атакамі ўкраінскіх бесьпілётнікаў, падкрэсьліў прадстаўнік агенцтва. У выніку вытворчасьць бэнзіну і дызэльнага паліва ў Расеі скарацілася на 6% у жніўні і яшчэ на 18% у верасьні.
Беларусь аднавіла продаж паліва праз Пецярбурскую біржу.
Другое ў сучаснай гісторыі Беларусі супольнае прадпрыемства з замежным капіталам, віцебскі «Белвест», падаў заяву аб сваёй эканамічнай няплатаздольнасьці.
У 2005 годзе ў Беларусі заснавалі Парк высокіх тэхналёгій, які меўся стаць інкубатарам для ІТ-сфэры і драйвэрам росту эканомікі. Да 2022 году ПВТ паказваў рост, потым — стагнацыю.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які ўхваляе ўгоду аб продажы амэрыканскага падразьдзяленьня сацсеткі TikTok. Пра гэта паведамляецца на сайце Белага дома.
Праз пяць год беларусы ў паўтара раза меней выяжджаюць за мяжу для адпачынку і турызму.
Віцэ-прэм’ер Расеі Аляксандар Новак заявіў аб працягу забароны на экспарт дызэльнага паліва і бэнзіну да канца 2025 году.
Дырэктар прадпрыемства «Беларуская арганізацыя па абыходжаньні з радыеактыўнымі адкідамі» Дзьмітры Логвін заявіў, што будаўніцтва сховішча для радыеактыўных адкідаў стане грунтам для стварэньня ў Беларусі новай эканамічнай галіны.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) апублікаваў справаздачу аб рэгіянальных эканамічных пэрспэктывах, даўшы ёй красамоўны загаловак: «Пад ціскам».
Колькасьць працоўных пэнсіянэраў з пачатку 2025 году вырасла на 15 тысмяч чалавек.
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з прэм’ерам Аляксандрам Турчыном заявіў аб неабходнасьці вырашыць праблемы, якія існуюць у прамысловасьці і сельскай гаспадарцы.
Выбар буйнога бізнэсу на карысьць Расеі тлумачыцца пераважна эканамічнымі чыньнікамі, а не палітычным ціскам Лукашэнкі, мяркуе галоўная рэдактарка выданьня «План В» Вольга Лойка.
Арабскі бізнэсовец, які амаль два дзесяцігодзьдзі абслугоўваў шматмільённыя зьдзелкі ў інтарэсах Аляксандра Лукашэнкі і набліжаных да яго асобаў, у апошнія гады стаў актыўным гульцом на рынку нерухомасьці Літвы, сьцьвярджае Беларускі расьсьледніцкі цэнтар.
Беларускі ўрад працягнуў часовую забарону на вываз некаторых груп прамысловых тавараў. Мера часовая, у сьпісе больш за 200 найменьняў. Аб гэтым рашэньні Савета міністраў паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Ідэолягу прапануюць заробак у 2,3 раза большы, чым вядучаму інжынэру. Каго бяруць на такія пасады і чым яны займаюцца.
Супрацоўнікі Клайпедзкай мытні затрымалі два марскія кантэйнэры з больш як 50 тонамі напаўняльніка для каціных прыбіральняў.
Пункт пахаваньня радыяактыўных адкідаў маюць разьмясьціць каля Беларускай АЭС у Астравецкім раёне, за 22 км ад літоўскай мяжы, паведаміла арганізацыя былых сілавікоў BelPol.
Савет міністраў Беларусі ўхваліў рашэньне аб нацыяналізацыі кампаніі «ТрансРэйл-БЧ», кантрольны пакет якой належаў акцыянэрнаму таварыству Interrail Holding (Швайцарыя).
Выданьне South China Morning Post апытала аналітыкаў і інсайдэраў наконт рашэньня Польшчы зачыніць мяжу зь Беларусьсю.
Сёньня ў Францыі сотні тысяч чалавек па ўсёй краіне ўзялі ўдзел у акцыях супраць эканамічнай палітыкі ўраду. Па дадзеных прафсаюзаў, ужо раніцай у пратэстах удзельнічалі да 400 тысяч чалавек, а пазьней да іх далучыліся дэманстранты ў Парыжы і іншых гарадах.
Вынікі працы эканомікі Беларусі істотна горшыя, чым плянавалі ва ўрадзе.
Зь Беларусі да закрыцьця Польшчай мяжы зь Беларусьсю не пасьпелі выехаць 1453 польскія фуры.
Бюро прамысловасьці і бясьпекі Міністэрства гандлю ЗША ў лісьце генэральнаму дырэктару «Белавія» Ігару Чаргінцу патлумачыла падрабязнасьці адмены санкцый у дачыненьні да авіякампаніі.
Закрыцьцё мяжы польскі бок тлумачыць рызыкай правакацыяў з боку Расеі і Беларусі, прызнаючы вялікую шкоду ўласнаму бізнэсу.
У Палаце прадстаўнікоў у другім чытаньні ўхвалілі законапраект «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях наданьня пазыкаў». Што ў ім новага?
Пасьля некалькіх гадоў імклівага росту, абумоўленага дзяржаўнымі выдаткамі на распальваньне вайны супраць Украіны, эканоміка Расеі ледзь рухаецца.
Упершыню за апошні час улады апублікавалі статыстычныя зьвесткі аб стане беларускага сэктару ІКТ (інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгіяў).
Папа Леў XIV асудзіў рост эканамічнай няроўнасьці і рэкордныя даходы бізнэс-эліты, прывёўшы Ілана Маска як трывожны прыклад.
Эўразьвяз працуе над тым, каб выціснуць расейскія энэргетычныя рэсурсы са сваіх рынкаў. Пра гэта заявіла галоўная прадстаўніца Эўрапейскай камісіі Паўла Пінью, камэнтуючы для Радыё Свабода патрабаваньне прэзыдэнта ЗША да Эўропы спыніць імпарт расейскага газу і нафты.
Апошні год беларусы сутыкаюцца зь немагчымасцю абмяняць у банках «чорна-белыя» даляры старога выпуску — да 2013 году.
Старшыня Нацыянальнага банку Раман Галоўчанка заявіў 14 верасьня, што гадавая інфляцыя ў 2025 годзе перасягне прагнозны паказьнік 5%.
Кіраўніца літоўскага ўраду Літвы Інга Ругінене заявіла, што Вільня застанецца непахіснай у пытаньні забароны на транзыт беларускіх калійных угнаеньняў, нават калі на Літву будзе ўчынены ціск з боку ЗША.
Загрузіць яшчэ