Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». Ці варта Эўропе ісьці за Трампам да Лукашэнкі? Двубой Краўцова і Ніжнікава


Іван Краўцоў, Рыгор Ніжнікаў, каляж
Іван Краўцоў, Рыгор Ніжнікаў, каляж

Ці прывядзе да станоўчых пераменаў дыялёг Эўропы з рэжымам Лукашэнкі? Наколькі Лукашэнка самастойны гулец? Ці працуюць санкцыі?

Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў і палітоляг, экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных справаў Рыгор Ніжнікаў. Мадэруе дыскусію Юры Дракахруст.

1:30 — Формула «вялікай угоды» Лукашэнкі з ЗША і імавернасьць яе заключэньня.
6:48 — Дыскусія наконт тэзы: «У мінулым спробы дыялёгу з рэжымам Лукашэнкі ніколі не прыводзілі да дэмакратычных зьменаў».
14:35 — Дыскусія наконт тэзы: «Санкцыі працуюць, а дыялёг іх падрывае».
16:42 — Анансаванае вызваленьне яшчэ адной групы палітвязьняў — гэта вынік санкцыяў ці дыялёгу?
26:56 — Дыскусія наконт тэзы: «Беларусь скочваецца ў таталітарызм».
33:35 — Дыскусія наконт тэзы: «Лукашэнка — гэта хутчэй марыянэтка Крамля, чым незалежны гулец».
39:12 — Дыскусія наконт тэзы: «Эўразьвяз павінен захоўваць прыхільнасьць палітыцы, заснаванай на каштоўнасьцях».
43:32 — Дыскусія наконт тэзы: «Прынцыповы падыход Эўразьвязу дапамагае супрацьстаяць расейскай гегемоніі і ўмацоўваць бясьпеку».
50:04 — Дыскусія наконт пытаньня гледача: «З чаго вынікае, што Лукашэнка зацікаўлены ў дээскаляцыі?»

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG