Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 15 кастрычніка: па «справе Гаюна» асудзілі беларускую лёгкаатлетку


Шыльда ў менскім судзе. Архіўнае фота
Шыльда ў менскім судзе. Архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Ганну Шпак зь Менскага раёна асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК) па «справе Гаюна», піша «Наша Ніва».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», ёй прызначылі пазбаўленьне волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму, але на які тэрмін — невядома.

У «сьпісе экстрэмістаў», які вядзе МУС, яе статус пазначаны як «адбывае пакараньне». Гэта значыць, што чалавеку прысудзілі або хімію з накіраваньнем, або калёнію.

Палітзьняволенай Ганьне Шпак 28 гадоў. Родам яна з Горадзеншчыны. У апошнія гады жыла ў вёсцы Ваўчковічы Менскага раёна. Зь дзяцінства займалася лёгкай атлетыкай, скокамі з шастом, была ў складзе нацыянальнай каманды па летніх відах спорту.

У 2014 годзе Ганна ўдзельнічала ў II летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях, дзе скокнула на 3.80 і заняла 4‑е месца ў агульным заліку. Атрымлівала імянную стыпэндыю ад Нацыянальнага алімпійскага камітэта, піша «Наша Ніва».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG