Як адзначаецца ў аналітыцы Opendata (Адкрытыя зьвесткі), гэта на 10 % менш, чым летась.
Найбольш новых прадпрымальнікаў зарэгістравалася зь ліку грамадзян Азэрбайджану (229), Расеі (222), Узбэкістану (160) і Малдовы (95).
Беларусы ў гэтым рэйтынгу займаюць 8 месца — 62 грамадзяніна Беларусі займаюцца цяпер індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасьцю ва Ўкраіне, гэта 3,76 % у агульнай колькасьці новых замежных прадпрымальнікаў.
У той жа час, грамадзяне Беларусі занялі пятае месца па колькасьці закрытых прадпрыемстваў. З 2025 году сваю працу спынілі 69 індывідуальных прадпрымальнікаў. Найбольш закрывалі свае справы грамадзяне Расеі (241), Азэрбайджану (157), Малдовы (102) і Ўзбэкістану (91).
Згодна з аналітыкай Opendata, большасьць замежнікаў выбіраюць бізнэс у сфэры гандлю — амаль кожнае трэцяе прадпрыемства. Наступнымі ідуць грамадзкае харчаваньне (14%), гуртовы гандаль (9%), кампутарнае праграмаваньне (6%) і інфармацыйныя паслугі (4%).
Форум