Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску рынкавую вартасьць кватэр будзе ацэньваць штучны інтэлект


Жылы комплекс у Менску. Ілюстрацыйнае фота
Жылы комплекс у Менску. Ілюстрацыйнае фота

Раней тэхналёгію штучнага інтэлекту пачалі выкарыстоўваць на газавых прадпрыемствах у рэгіёнах.

У Нацыянальным кадастравым агенцтве паведамілі аб запуску ў эксплуатацыю заснаванага на тэхналёгіях штучнага інтэрнэту сэрвісу аўтаматычнай ацэнкі рынкавай вартасьці кватэр у Менску.

«Сэрвіс дапаможа пакупнікам і прадаўцам, прафэсійным удзельнікам рынку нерухомасьці за некалькі хвілін атрымаць аўтаматычную ацэнку кватэры, заснаваную не на суб’ектыўных думках, а на аналізе рэальных цэн зьдзелак і фактараў ацэнкі на аснове зьвестак дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу — рэестру цэн», — адзначаецца ў паведамленьні агенцтва.

Для аналізу будуць выкарыстоўвацца 90 тысяч апэрацый па набыцьці і продажу кватэр у Менску з 2018 году. У якасьці фактараў ацэнкі будуць выкарыстоўвацца больш за 15 характарыстык, уключаючы інфармацыю аб зьдзелцы (дата), характарыстыкі кватэры (колькасьць пакояў, агульная плошча, матэрыял сьцен, дата будаўніцтва, стан кватэры) і лякацыі (месцазнаходжаньне, мікрараён, даступнасьць мэтро, прыпынак грамадзкага транспарту, парку і гэтак далей).

Згодна зь інфармацыяй Нацыянальнага кадастравага агенцтва, вартасьць квадратнага мэтра ў менскай аднапакаёвай кватэры ну другасным рынку сёлета ў трэцім квартале дасягнула 2 тысячы даляраў, у двухпакаёвай — 1 750, у трохпакаёвай — 1 640 даляраў.

Найбольш апэрацый па продажы і набыцьці кватэр адбылося ў Кастрычніцкім раёне Менску — 730, а найбольш дарагі — Цэнтральны раён. Усяго за апошнія тры месяцы зарэгістравалі 3,8 тысячы дагавораў.

Найдаражэйшыя сталі чатырохпакаёвыя апартамэнты ў новым жылым комплексе ў цэнтры сталіцы плошчай больш за 120 квадратных мэтраў. Іх прадалі за 770 тысяч даляраў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG