Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка вызначыў дату правядзеньня Ўсебеларускага народнага сходу, які плянавалі правесьці яшчэ вясной


Перад правядзеньнем Усебеларускага народнага сходу ў Менску ўсталёўваюць інфармацыйныя борды. Архіўнае фота
Перад правядзеньнем Усебеларускага народнага сходу ў Менску ўсталёўваюць інфармацыйныя борды. Архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка падпісаў распараджэньне аб правядзеньні ў Менску 18-19 сьнежня Ўсебеларускага народнага сходу (УНС).

Як паведаміў зьвязаны з прэсавай службай Лукашэнкі Telegram-канал «Пул первого», арганізацыйны камітэт, створаны яшчэ ў лютым для яго падрыхтоўкі, ачоліў прэм’ер-міністар Беларусі Аляксандар Турчын.

На пасяджэньні прэзыдыюму УНС 12 лютага сёлета абвясьцілі, што ён мае прайсьці ў красавіку, але гэтага так і не адбылося. Тады ж Аляксандар Лукашэнка анансаваў, што на пасяджэньні Ўсебеларускага народнага сходу будзе ўхвалены «шэраг кадравых рашэньняў».

VII пасяджэньне УНС, якое атрымала канстытуцыйны статус у выніку не прызнанага дэмакратычнымі краінамі рэфэрэндуму 27 лютага 2022 году, прайшло ў Менску 24–25 красавіка 2024 году. Старшынём прэзыдыюму практычна аднагалосна выбралі Лукашэнку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG