У Плешчаніцах скончыў жыцьцё самагубствам вучань мясцовай школы, інфармацыя пра гэта зьявілася ў мясцовым тэлеграм-канале «Наш родны край Лагойск», зьвязаны з раённай газэтай.
Як паведаміў канал, загінулы школьнік вучыўся ў 9-м класе. Калі менавіта здарылася трагедыя і што стала прычынай, невядома.
У школе «Люстэрку» пацьвердзілі інфармацыю. У прыёмнай дырэктара школы № 1 пацьвердзілі, што трагедыя сапраўды адбылася.
«Так, гэта здарылася. Мы таксама перажываем», — ляканічна адказала супрацоўніца школы.
15 кастрычніка адбылася трагедыя ў Жодзіне — з акна выпаў пяцікласьнік. Было гэта няшчасным выпадкам ці сьвядомым рашэньнем, невядома. У выніку падзеньня хлопчык атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. У панядзелак, 20 кастрычніка, ён усё яшчэ знаходзіўся на ШВЛ, але лекарам удалося стабілізаваць яго стан.
Форум