Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ад расейскага ўдару дронамі па Краматорску загінулі журналісты ўкраінскага тэлеканалу


Наступствы расейскага абстрэлу Краматорску Данецкай вобласьці ў ліпені 2025 году. Ілюстрацыйнае фота
Наступствы расейскага абстрэлу Краматорску Данецкай вобласьці ў ліпені 2025 году. Ілюстрацыйнае фота

Кіраўнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі Вадзім Філашкін паведаміў аб гібелі карэспандэнткі і апэратара ўкраінскага тэлеканалу FREEДОМ Алены Губанавай і Яўгена Кармазіна.

«Зь першых дзён поўнамаштабнага ўварваньня Расеі яны асьвятлялі сытуацыю ў вобласьці, расказвалі праўду пра варожыя злачынствы, эвакуацыю цывільнага насельніцтва, гісторыі нашых абаронцаў. Яны працавалі ў найбольш гарачых месцах Данеччыны, былі заўсёды першыя», — паведаміў кіраўнік Данецкай вобласьці.

Паводле яго, журналісты загінулі ў выніку ўдару расейскага дрону «Ланцэт».

Згодна з інфармацыяй Нацыянальнага саюзу журналістаў Украіны, з пачатку поўнамаштабнага расейскага ваеннага ўварваньня ў выніку расейскіх абстрэлаў загінулі сама меней 133 журналісты, некаторыя зь іх ваявалі ў складзе Ўзброеных сілаў Украіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG