Аб сваяках Пуціна на важных пасадах у Расеі піша выданьне «Проект».
Найбольш высокія пасады займаюць прадстаўнікі роду стрыечнага брата прэзыдэнта Яўгена Пуціна:
- Анна Цывілёва — намесьніца міністра абароны,
- Сяргей Цывілёў — міністар энэргетыкі,
- Міхаіл Пуцін — намесьнік старшыні праўленьня «Газпрама».
Іншая галіна сям’і кантралюе «РусГідра».
Даход ад дзяржструктур атрымліваюць таксама ўсе чатыры вядомыя жанчыны Пуціна — Людміла Ачарэтная, Аліна Кабаева, Сьвятлана Крываногіх і Аліса Харчава, а таксама дзьве ягоноыя дочкі — Марыя Варанцова і Кацярына Ціханава.
Паводле «Проекта», гэта рэкорд для расейскіх кіраўнікоў за апошняе стагодзьдзе. У Барыса Ельцына, якога крытыкавалі за кумаўство, на дзяржаўных пасадах было ня больш за пяць родзічаў.
Форум