6 верасьня ў Менску і рэгіёнах адбываецца «Марш адзінства». Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. У кожнай зь іх удзельнічалі сотні тысяч чалавек. Сёньня не выключэньне, перадаюць карэспандэнты Свабоды зь менскіх вуліц.
Як у Менску праходзіў «Марш адзінства». ШМАТ ФОТА
абноўлена
1
Яшчэ да пачатку акцыі сілавікі ачапілі калючым дротам стратэгічныя аб’екты — стэлу ля музэя гісторыі вайны і Палац Рэспублікі. Там стаяць вайскоўцы
2
На Кастрычніцкай плошчы ў Менску – вайскоўцы пад чырвона-зялёнымі сьцягамі
3
Паўсюль згрупаваныя міліцыянты і вайскоўцы
4
5
Шматтысячная калёна выйшла на праспэкт на Кастрычніцкай плошчы
6
7
АМАП перакрыў рух на праспэкце Незалежнасьці паміж ГУМам і Нацбанкам
8
9
10
Сілавікі заблякавалі вуліцу Леніна каля будынку Нацбанку Беларусі
11
12
Пратэстоўцы пазуюць на фоне кардону спэцтэхнікі і сілавікоў
13
14
15
Велізарны бел-чырвона-белы сьцяг на скрыжаваньні вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай
16
Людзі з плякатамі стаяць на мосьце на Нямізе
17
Калёна мінае Палац спорту ў кірунку стэлы
18
19
20
21
Па ацэнкаў карэспандэнтаў Свабоды, людзей сёньня ня менш, чым на маршах у папярэднія нядзелі
22
23
Паміж узброенымі сілавікамі на пляцоўцы каля стэлы і пратэстоўцамі — калючы дрот
24
25
26
27
Калі пайшоў дождж, дэманстранты занялі ўсю паркоўку каля гатэлю «Вікторыя», якая знаходзіцца насупраць Палаца Незалежнасьці.
28
29
30
31
32
33
Людзі ў парку Перамогі, побач з Палацам Незалежнасьці
34
35
36
37
Каля 18.00 на скрыжаваньні вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай. Кардон сілавікоў на шляху людзей, якія вяртаюцца з боку стэлы
38
Тым часам каля кардону каля рэзыдэнцыі Лукашэнкі яшчэ засталіся людзі. Няшмат
39
40
41
42
Каля 18.30 у парку Перамогі, што побач з Палацам Незалежнасьці, пачаліся затрыманьні.
43
44
За разгонам назіраюць прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант і Дзьмітры Паўлічэнка, экс-камандзір вайсковай часткі 3214, якога падазравалі ў зьнікненьні апанэнтаў рэжыму
45
АПАМ і супрацоўнікі ў цывільным жорстка затрымлівалі ў тым ліку і жанчын
47
48
Людзі ў масках пасьля таго, як яны разьбілі шкляныя дзьверы ў кавярні ў раёне Нямігі