Дзявятую нядзелю запар у Менску адбылася шматтысячная вулічная акцыя пратэсту. Сёньня ён меў назву «Марш гонару». Пратэст распачаўся з брутальных затрыманьняў у раёне стэлы на праспэкце Пераможцаў. Хуткія забіралі людзей з прабітымі галовамі. Нягледзячы на жорсткія дзеяньні сілавікоў, дзясяткі тысяч чалавек прайшлі ў некалькі вялікіх калёнах у розных раёнах Менску. сотні чалавек затрымалі.
Як у Менску праходзіў «Марш гонару». ШМАТ ФОТА
абноўлена
1
Марш пачаўся з сутыкненьнеяў пратэстоўцаў і сілавікоў ля гатэля «Планета» ў раёне стэлы
2
3
Разам з АМАПам людзей жорстказьбівалі і затрымлівалі людзі ў цывільным, падобныя да супрацоўнікаў ГУБАЗіК МУС пад кіраўніцтвам палкоўніка Мікалая Карпянкова
4
Пасьля зьбіцьця дэманстрантам з акрываўленымі тварамі і разьбітымі галовамі дапамагалі мэдыкі, якія накладалі бінтавыя павязкі
5
Фактычна ўпершыню за два апошнія месяцы людзі ў форме без апазнавальных знакаў і цывільныя з дубінкамі так масава жорстка зьбівалі людзей
6
Затрыманым, у тым ліку пацярпелым, сілавікі скоўвалі рукі за сьпінай будаўнічымі плястыкавымі сьцьжкамі
7
8
9
Зьбіты каля стэлы мужчына
10
11
Прадстаўнікі сілавых структураў напачатку адмаўлялі выкарыстаньне сьвятлашумавых гранатаў і сьлезацечнага газу, але неўзабаве былі вымушаныя прызнаць ужываньне спэцсродкаў супраць «найбольш агрэсійнай часткі» пратэстоўцаў
12
13
Меркавыныя супрацоўнікі ГУБАзіК падчас разгону мірнага пратэсту ў раёне стэлы
14
Падчас сёньняшняга маршу пратэстоўцам у Менску супрацьстаялі большыя сілавыя рэсурсы, чымся ў папярэднія тыдні
15
16
17
Кіраўнік менскага АМАПу Дзьмітры Балаба (на фота ў бэйсболцы) курыраваў брутальны разгон дэманстрантаў у раёне стэлы
18
На праспэкце Пераможцаў, Нямізе, Раманаўскай слабадзе і Кальварыйскай актыўна задзейнічалі вадамёты — палівалі людзей аранжавай жыжай, разьбіваючы калёны дэманстрантаў
19
Пасьля разгону стэлы, да яе прыйшоў натоўп з вуліцы Кальварыйскай. Супраць людзей ужывалі вадамёты
20
Паводле Google Maps, пасьля 16-й гадзіны быў перакрыты практычна ўвесь цэнтар Менску, шэраг галоўных вуліц і часткова — МКАД
21
Калёна ідзе па вуліцы Кальварыйскай у накірунку праспэкту Пушкіна
22
Так выглядаюць менскія пратэстоўцы, супраць якіх ужываюць дручкі і палкі, вадамёты і сьвятлашумавыя гранаты, пярцовы газ і, паводле некаторых зьвестак, гумовыя кулі
23
24
25
26
Дзясяткі тысяч на Кальварыйскай
27
Сілавікі хапалі людзей у хвосце калёны, а асноўную частку разагналі на Пушкінскай з вадамётамі і стралянінай
28
29
30
31
Расьцярушыўшы асноўныя калёны, сілавікі жорстка перасьледавалі ды затрымлівалі менчукоў па дварах
32
Ды прыпынку каля гіпэрмаркета «Карона» на Кальварыйскай прыехала чарга з мініаўтобусаў сілавікоў, якія пачалі затрымліваць людзей, даглядаць машыны. Хлопца на фота затрымалі, калі ён чакаў аўтобуса
33
Плякаты сёньняшняга марша
34