Ён адзначыў, што ў часе старшынства Армэніі ў АДКБ вялікая ўвага будзе нададзена міратворчым кампаніям.
«Насьпеў час для стварэньня базавай арганізацыі для падрыхтоўкі міратворцаў АДКБ. У якасьці асновы для гэтай базавай арганізацыі прапануем разгледзець Цэнтар падрыхтоўкі міратворчай брыгады Ўзброеных сілаў Армэніі. Мы гатовыя падзяліцца вопытам, назапашаным за больш чым 10-гадовы ўдзел у розных апэрацыях», — цытуе прэзыдэнта Армэніі РІА «Новости».
АДКБ аб’ядноўвае Беларусь, Армэнію, Казахстан, Кіргізію, Расею і Таджыкістан. Калектыўныя сілы апэратыўнага рэагаваньня (КСАР) былі створаныя ў 2009 годзе і налічваюць 22 тысячы чалавек. Акрамя іх у Калектыўныя сілы АДКБ уваходзяць Калектыўныя сілы хуткага рэагаваньня Цэнтральнаазіяцкага рэгіёну, Калектыўныя міратворчыя сілы і Калектыўныя авіяцыйныя сілы і сілы спэцыяльных апэрацый.