Польскія ўлады кажуць, што правядуць форум Польшча-Беларусь

Аляксандар Лукашэнка і Станіслаў Карчэўскі на сустрэчы ў Менску ў сьнежні 2016 году.

Пра тое, што такі форум адбудзецца, паведаміў у Твітэры кіраўнік Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі пасьля сустрэчы з маршалкамі ваяводзтваў (кіраўнікамі рэгіянальнага самакіраваньня).

Карчэўскі напісаў, што сустрэча была прысьвечаная, сярод іншага, абмеркаваньню супрацоўніцтва органаў рэгіянальнага самакіраваньня з палякамі па-за межамі краіны. На сустрэчы было вырашана дапамагчы ў пабудове Польскага дому ў Львове і арганізаваць згаданы польска-беларускі форум.

У польскі парлямэнт цяпер прыехала зь візытам дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў Беларусі. У яе складзе два дэпутаты — намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук і старшыня камісіі ў міжнародных справах Валер Варанецкі. Польскі візыт — першы ў гісторыі Палаты прадстаўнікоў— працягнецца да 2 лютага. Сёньня адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі зь віцэ-маршалкам польскага Сэйму Рышардам Тэрлецкім.