Цэны на акцыі эўрапейскіх абаронных кампаній рэзка вырасьлі, павялічыўшы рынкавы кошт на 26 мільярдаў даляраў пасьля таго, як эўрапейскія лідэры выказалі падтрымку Ўкраіне і паабяцалі павялічыць выдаткі на абарону на фоне асьцярог з нагоды адыходу ЗША ад эўрапейскіх спраў.
Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.
У прыватнасьці, цэны на акцыі кампаніі Rheinmetall, аднаго з найбуйнейшых у Эўропе вытворцаў абсталяваньня для сухапутных войскаў, сёлета вырасьлі на 80%, а з моманту ўварваньня Расеі ва Ўкраіну тры гады таму, яны вырасьлі ў дзесяць разоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У NATO пацьвердзілі, што Расея рыхтавала замах на кіраўніка кампаніі Rheinmetall, якая вырабляе зброю для Ўкраіны