У Генпракуратуры Беларусі расказалі, колькі адказных асобаў летась пакаралі за карупцыю

Генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед. Архіўнае фота

У Генэральнай пракуратуры Беларусі паведамілі, што летась карупцыйныя злачынствы ў структуры агульнай злачыннасьці не перавышае 2 %.

«Летась у краіне ўлічылі 1031 карупцыйнае злачынства. Найбольшую частку ў іх ліку складаюць хабарніцтва (45,1%), [...], крадзяжы шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі (32,8%). Да крымінальнай адказнасьці прыцягнулі 911 карумпаваных асобаў, зь іх 14 займалі адказнае становішча», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.

Найбольш выпадкаў хабарніцтва зарэгістравалі ў сфэры закупак у сельскай гаспадарцы, прамысловасьці, будаўніцтве і гандлі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка расказаў пра арышт 30 чыноўнікаў, у тым ліку былых кіраўнікоў міністэрстваў і дзяржаўных кампаній

Летась у чэрвені Аляксандар Лукашэнка заявіў аб арышце 30 чыноўнікаў, у тым ліку былых кіраўнікоў міністэрстваў і дзяржаўных кампаній, але найбольш гучнай стала «карупцыйная справа», фігурантамі якой сталі кіраўнікі Беларускай чыгункі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У МУС назвалі памер хабару, які нібыта далі першаму намесьніку начальніка Беларускай чыгункі