«Андрэй Стрыжак пакінуў BySol пасьля разбору справы аб гарасмэнце, але мы разумеем, што гэтым сытуацыя не вычэрпваецца. (...) І мы як каманда хочам прапанаваць жанчынам сваю падтрымку». — гаворыцца ў допісе.
Супрацоўнікі фонду ўжо пачалі завязваць кантакты праз давераных асобаў, якія раней дапамагалі камісіі разбору справы, каб зразумець, якая менавіта дапамога зараз патрэбна.
Пацярпелым раяць зьвярнуцца ў фонд, каб падабраць найбольш бясьпечны і далікатны спосаб зносінаў.
24 верасьня, пасьля ўнутранага разбору праз скандал з дыкпікамі, BySol абвясьціў, што Андрэй Стрыжак застаецца ў фондзе на шасьцімесячны выпрабавальны тэрмін у якасьці кансультанта, але адхілены ад усіх кіроўных, прадстаўнічых і ўстаноўчых функцыяў. Пасьля гэтага рашэньня тры чалавекі пакінулі каманду BySol.
26 верасьня стала вядома, што BySol аднагалосна выключылі з складу Міжнароднага гуманітарнага фонду (МГФ). 29 верасьня Стрыжак вырашыў цалкам спыніць супрацу з фондам BySol.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусаў могуць дэпартаваць з Польшчы? Тлумачым з Гурневічам