Сьцісла
- Нобэлеўскую прэмію міру атрымала вэнэсуэльская апазыцыянэрка Марыя Мачада — і гэтае рашэньне выклікала палітычныя хваляваньні ад Вашынгтона да Вільні.
- Літва зьніжае ўзровень аховы офісу Ціханоўскай.
- Лукашэнка прыняў султана Амана, абвясьціў адкрыцьцё амбасады, а на саміце СНД у Душанбэ чарговы раз падкрэсьліў ляяльнасьць Расеі.
Падзеі тыдня тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.