Полк Каліноўскага актыўней зоймецца палітыкай

Павал Шурмей, архіўнае фота

Пра гэта заявіў камандзір палка Павал Шурмей у сваім відэазвароце.

Ён таксама паведаміў, што цяпер у палку ўсе ключавыя рашэньні будзе прымаць рада камандзіраў.

І адным зь першых рашэньняў стала стварэньне вэтэранскай арганізацыі «Каліноўцы», афіцыйна прадстаўляць якую будзе Ян Мельнікаў.

Прадстаўніком палітычнай дзейнасьці палка будзе сам Павал «Дзядзька» Шурмей.

Ён таксама адзначыў, што полк становіцца «больш сучасным і тэхналягічным», не ўдакладніўшы зьмест гэтых азначэньняў.

Полк Каліноўскага быў створаны зь беларускіх добраахвотнікаў ў сакавіку 2022 году — для абароны Ўкраіны ад расейскага ўварваньня.

Павал Шурмей стаў камандзірам палка Каліноўскага ў ліпені 2024 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камандзір палка Каліноўскага пракамэнтаваў сытуацыю зь Верамейчыкам і расказаў пра рэфармаваньне часткі