Пры гэтым Дональд Трамп зазначыў, што спачатку хоча абмеркаваць гэтае пытаньне з Расеяй.
«Шчыра кажучы, магчыма, мне давядзецца пагаварыць з Расеяй наконт „Тамагаўкаў“. Ці хочуць яны, каб „Тамагаўкі“ ляцелі ў іх бок? Я так ня думаю. Думаю, мне варта пагаварыць з Расеяй пра гэта, калі ўжо шчыра», — сказаў Трамп.
На ўдакладняльнае пытаньне ён адказаў дапушчэньнем, што мог бы паразмаўляць па тэлефоне з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным.
«Магчыма, я зь ім пагавару. Я магу сказаць: слухай, калі гэтая вайна ня будзе ўрэгуляваная, я пашлю ім «Тамагаўкі», — сказаў прэзыдэнт ЗША.
Пры гэтым Трамп зазначыў, што пастаўка «Тамагаўкаў» будзе «новай прыступкай эскаляцыі», і ён гаварыў пра гэта прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму.
З словаў Трампа, Расеі варта было б пагадзіцца на мірнае ўрэгуляваньне, бо ёй не патрэбныя пастаўкі «Тамагаўкаў» Украіне. Трамп, паводле яго словаў, верыць, што расейскі прэзыдэнт пойдзе на мірную ўгоду, а калі не, гэта для яго можа «скончыцца дрэнна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі расказаў пра «вельмі прадуктыўную» размову з Трампам