Цяпер прэміі будуць залежаць ад падзяжу жывёлы і аб’ёмаў рэалізацыі малака. Рашэньні будуць ухваляць прадстаўнікі Аляксандра Лукашэнкі ў вобласьцях.
Урад Беларусі вызначыў парадак прэміяваньня і пазбаўленьня прэміяў кіраўнікоў раённых выканкамаў за «складанасьць, напружанасьць і інтэнсіўнасьць працы».
Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, прэміяваць будуць на падставе тэмпаў росту рэалізацыі малака і ў выпадку, калі зьніжэньне падзяжу буйной рагатай жывёлы будзе ня меншым, чым на 5 адсоткаў у параўнаньні з адпаведным пэрыядам году справаздачы.
Справаздачы аб працы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раённыя выканкамы павінны накіроўваць у абласныя, а тыя будуць ухваляць рашэньні аб прэміяваньні ці пазбаўленьні прэміі пасьля ўзгадненьня з памочнікамі Аляксандра Лукашэнкі — інспэктарамі па вобласьцях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачаўся суд над фігурантамі «малочнай справы», у тым ліку раней набліжанымі да Лукашэнкі чыноўнікамі і мэнэджарамі