Сярод іншага Лукашэнка ўзгадніў на пасаду новага рэктара Акадэміі кіраваньня Дзяніса Дука, піша БелТА.
З 2017 году гісторык паводле адукацыі Дзяніс Дук займаў пасаду рэктара Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Куляшова.
З 2021 года ён зьўяляецца чальцом Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь, у сакавіку 2023 года Дук і іншыя чальцы беларускага ЦВК патрапілі ў санкцыйны спіс ЗША.
Тады пад санкцыі патрапілі Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў (ЦВК) і шэраг новых яе чальцоў: Ігар Карпенка, Алена Балдоўская, Дзяніс Дука, Алена Кунцэвіч, Аляксандара Ткачоў і ішыя.
Санкцыі ўведзеныя «ў адказ на брутальныя рэпрэсіі, якія працягваюцца супраць дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасьці Беларусі з жніўня 2020 году». Таксама ўвядзеньне новых санкцый падкрэсьлівае гатоўнасьць Злучаных Штатаў прымусіць рэжым Лукашэнкі адказваць за саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны, паведамляў Мінфін ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць МАЗу, БелАЗу, ЦВК і самалёта Лукашэнкі