Як паведаміў Белстат, цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі з пачатку года павысіліся на 6,2%, на паслугаў — на 7,6%.
Але далёка не ўсе тавары і паслугі, неабходныя ў паўсядзённым жыцьці, падаражэлі на 6-7%. Прырост некаторых коштаў аказаўся двухзнакавым. Так, як паведамляе Белстат, цукар і кандытарскія вырабы падаражэлі на 11,1%, рыба — на 9,2%, мяса — на 7,1%.
А вось прырост коштаў на паслугі — амаль 10%, уверх іх пацягнулі паслугі ЖКГ. Так, паслугі водазабесьпячэньня падаражэлі на 21%, збор адыходаў на 22%, электраэнэргія на 11,8%. Будаўніча-мантажныя работы падаражэлі на 14%.
Шэраг тавараў даражэлі марудней за інфляцыю. Згодна з Белстатам, гэта мэбля, лекі, электрабытавыя прыборы, а таксама мэдычныя паслугі і транспарт.
Без уліку сэзоннага і адміністратыўнага фактараў інфляцыю за 2025 год Белстат прагназуе на ўзроўні 6,3%.
Паводле разьлікаў ураду Беларусі, інфляцыя ў 2025 годзе павінна скласьці ня больш за 5%. Гэты паказчык ужо пераадолены.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця панізіў прагноз росту ВУП Беларусі ў 2025 годзеУсясьветны банк прагназуе, што сёлета прырост валавога ўнутранага прадукту (ВУП) у Беларусі складзе 1,9%.
У 2025 годзе Ўсясьветны банк прагназуе прырост эканомікі Беларусі на 1,9%, у 2026 годзе — на 1,3%, у 2027 — на 0,8%, у 2028 годзе банк прагназуе спад беларускай эканомікі на 0,3%.
Тым часам міністар эканомікі Беларусі Юры Чабатар заявіў, што прагноз прыросту ВУП на наступны год складзе 2,8%, і што эканоміка будзе расьці за кошт паслуг — сфэры турызму і ІТ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня Нацыянальнага банку Беларусі прызнаў, што інфляцыя сёлета перавысіць прагнозны паказьнік