Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва «Мінск-Навіны» з спасылкай на прэсавую службу Нацыянальнага банку Беларусі, асноўную частку ўсіх фальшывых купюр складаюць даляры (89,9 %), расейскія рублі (6,1 %) і эўра (3,6 %). Падробленыя беларускія рублі склалі ўсяго 0,4 %.
«У параўнаньні з першым паўгодзьдзем 2024 году колькасьць выяўленых фальшывак наміналам 100 даляраў зьменшылася на 21,1 % (да 180 падробак), 50 даляраў — павялічылася ў 2,2 раза (да 68 падробак», — адзначылі ў прэсавай службе НБУ.
Больш за 56 % падробленых грашовых знакаў знайшлі ў Менску, а ў вобласьцях — 5,4–10,4 %. Фальшывыя купюры выключылі з абарачэньня ў 36 населеных пунктаў.
Колькасьць падробленых банкнот наміналам у 50 эўра зьменшылася на 53,8 %.
Фальшывыя выявілі сярод банкнотаў наміналам 20 беларускіх рублёў узору 2009 году. Яе выявілі без імітацыі элемэнтаў абароны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Банкі Беларусі пачалі прымаць даляры з пашкоджаньнямі, бачнымі ў ультрафіялетавым сьвятле