Як паведаміў зьвязаны з прэсавай службай Лукашэнкі Telegram-канал «Пул первого», на нарадзе абмеркавалі «вялікую ўгоду» паміж Беларусьсю і ЗША, і прынцыпы, на якіх улады плянуюць аднавіць дачыненьні з амэрыканскім бокам.
Найперш Лукашэнка ацаніў намаганьні і ролю Дональда Трампа ў спыненьні вайны на Блізкім Усходзе.
«Трэба аддаць належнае, пры ўсіх недахопах Дональд робіць рашучыя крокі ў сьвеце ў вырашэньні глябальных пытаньняў. Апошнія падзеі на Блізкім Усходзе пры ўсіх недахопах, як бы тут ні практыкаваліся асобныя ягоныя праціўнікі і палітолягі, — гэта рашучы і сур’ёзны крок, які спыніў баявое сутыкненьне і вайну», — працытаваў Лукашэнку Telegram-канал.
Паводле яго, амэрыканцы ажыцьцяўляюць усе свае кантакты ў прагматычных мэтах.
Лукашэнка заявіў, што гатовы на «вялікую ўгоду» з Амэрыкай.
«Мы гатовыя зь імі ўкласьці вялікую ўгоду. На адным баку шаляў — іхныя пытаньні, просьбы і патрабаваньні. На другім баку шаляў — нашы пытаньні і патрабаваньні. Вырашаем. Давайце будзем вырашаць. Мы да гэтага гатовыя», — заявіў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэцыяльны прадстаўнік Трампа для Ўкраіны расказаў, навошта ЗША вядуць перамовы з ЛукашэнкамУ той жа час Лукашэнка раскрытыкаваў магчымасьць паставак Украіне крылатых ракет Tomahawk.
«Ніякія „Тамагаўкі“ пытаньне ня вырашаць! Гэта эскалюе сытуацыю да ядзернай вайны. [...] Напэўна, гэта лепш за ўсіх разумее Дональд Трамп, якія не сьпяшаецца аддаваць гэтую сьмяротную зброю і дазваляць біць углыб Расеі, як на гэта разьлічвае прэзыдэнт Зяленскі», — заявіў Лукашэнка.
Ён зноў сказаў, што гатовы ўдзельнічаць ва ўрэгуляваньні «канфлікту ва Ўкраіне».
«Калі амэрыканцы хочуць урэгуляваць канфлікт ва Ўкраіне і бачаць там нейкую невялікую нашу ролю, мы гатовыя ў гэтым удзельнічаць. Украіна павінна існаваць як сувэрэнная дзяржава. Мы за тое, каб вайну спынілі зараз. У адваротным выпадку зьнікне гэтая незалежная дзяржава», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп заявіў, што пашле Ўкраіне ракеты Tomahawk, калі Пуцін ня пойдзе на мірнае ўрэгуляваньне- Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа актывізавала кантакты з афіцыйным Менскам у 2025 годзе.
- Пасьля візытаў амэрыканскіх прадстаўнікоў у Менск 21 чэрвеня на свабоду выйшлі і былі вывезеныя зь Беларусі 14 палітзьняволеных, у тым ліку Сяргей Ціханоўскі.
- 11 верасьня, пасьля чарговага візыту Джона Коўла ў Менск, стала вядома аб вызваленьні яшчэ 52 зьняволеных, якіх вывезьлі ў Літву. Сярод іх быў і вядомы палітык Мікола Статкевіч, які адмовіўся выяжджаць зь Беларусі.
- Сёлета ў жніўні Дональд Трамп званіў Аляксандру Лукашэнку і двойчы пасьля гэтага згадаў пра вызваленьне больш як тысячы беларускіх палітвязьняў.