Гэты дзень у гісторыі
1432 ― Польшча і ВКЛ падпісалі Горадзенскую унію.
1916 — у Сьвіслачы (Горадзенская вобласьць) заснаваная беларуская настаўніцкая сэмінарыя.
1920 ― армія генэрала Станіслава Булак-Балаховіча заняла Мазыр.
Станіслаў Булак-Балаховіч
1929 ― створаны Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі.
1953 ― на Менскім трактарным заводзе выраблены першы трактар «Беларус» на колах.
1958 — арыштаваны Аляксандар Доўбік, настаўнік і дырэктар школы, дысыдэнт, вязень савецкіх лягераў.
1961 ― у Лёндане заснаваная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
1964 ― уведзены ў дзеяньне нафтаправод «Дружба».
1968 ― першы выступ брытанскага рок-гурту Led Zeppelin.
Брытанскі гурт Led Zeppelin
1968 — у вёсцы Леніна Горацкага раёну адкрыты Музэй савецка-польскай баявой садружнасьці.
1971―створаная экалягічная арганізацыя Greenpeace.
2008 — З ініцыятывы ААН пачалі адзначаць сусьветны Дзень мыцьця рук. Ад хваробаў, выкліканых нямытымі рукамі, штогод паміраюць мільёны дзяцей. А брудныя рукі мэдыкаў могуць прывесьці распаўсюду шпітальных інфэкцый і сьмерцяў пацыентаў. Дзень мыцьця рук ставіць на мэце павысіць дасьведчанасьць у патрэбе гэтага простага і важнага сродку гігіены.
2020 — у Менску адбыўся марш людзей з інваліднасьцю.
У гэты дзень нарадзіліся
70 да н. э. ― Вэргіліюс, старажытнарымскі паэт.
1814 ― Міхаіл Лермантаў, расейскі паэт.
1844 ― Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі філёзаф.
Фрыдрых Ніцшэ
1909 — Сяргей Ракіта (Законьнікаў), паэт, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Імёны Свабоды: Сяргей Ракіта (15.10.1909 – 23.3.1942?)1914 — Лявон Случанін, паэт, вязень ГУЛАГу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Імёны Свабоды: Лявон Случанін (15.10.1914 – 25.10.1995)1915 — у Ружанах нарадзіўся Іцхак Шамір, сёмы прэм’ер-міністар Ізраілю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр былы прэм'ер Ізраілю – ураджэнец Беларусі1936 ― Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік.
Мікола Гіль
1949 — Аляксей Якімовіч, беларускі пісьменнік.
1962 — Сяргей Абламейка, беларускі журналіст, пісьменьнік, доктар гістарычных навук.
У памяці
1611 — у маскоўскім Крамлі праз хваробу памёр Ян Сапега, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ, актыўны прыхільнік Ілжэдзімітрыя ІІ.
1817 — Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лавэлас, знахар і вышывальнік: 11 фактаў пра Касьцюшку, якія вы наўрад ці ведаецеАдкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Косаве
1824 ― Рамуальд Гедройць, вайсковы дзяяч ВКЛ, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 году ў ВКЛ.
1833 — Міхал Клеафас Агінскі, кампазытар, дыплямат, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1794 году.
2022 — Алесь Жук, пісьменьнік, рэдактар, перакладнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр былы рэдактар літаратурных часопісаў «Нёман» і «Беларусь», пісьменьнік і перакладчык Алесь Жук