У Вашынгтоне прайшлі перамовы наконт далейшага вызваленьня палітвязьняў у Беларусі

Джон Коўл

Вынікам перамоў можа стаць вызваленьне новых беларускіх палітвязьняў.

У Вашынгтоне прайшоў дзень сустрэч, паведаміў намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Басацкі.

Найважнейшай ён назваў перамовы з Джонам Коўлам, дарадцам прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і спэцыяльным паслом у пытаньнях Украіны і Беларусі.

«Коўл дамовіўся аб чарговых партыях вызваленьня палітвязьняў, у тым ліку палякаў і беларускіх супрацоўнікаў „Белсату“ з рук Лукашэнкі», — адзначыў Басацкі.

Польскі палітык заявіў, што варта спадзявацца на добрыя навіны неўзабаве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз абяцаў дапамогу прымусова вывезеным зь Беларусі былым палітвязьням
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы палітвязень на канфэрэнцыі АБСЭ аб чалавечым вымярэньні зьняпраўдзіў «лібэралізацыю» ў Беларусі