Эляфаміцэс шыпаваты — гэта падземны сумчаты грыб, які вонкава нагадвае труфэль, але адносіцца да іншага роду (Elaphomyces). Яго пладовыя целы маюць жаўтлява-шэрую або чарнавата-бурую паверхню з шыпападобнай або моцна крупчастай тэкстурай, піша афіцыйная старонка Белавескай пушчы.
Таксама ў грыба вельмі тоўсты і стракаты пэрыдый (абалонка пладовых целаў) і глеба (ўнутраная частка грыба), якая першапачаткова мае выгляд белай ватападобнай субстанцыі.
Па меры пасьпяваньня нутро грыба запаўняецца чарнавата-карычневым парашком, якія зьмяшчае ўсярэдзіне велізарную колькасьць спораў.
Грыб расьце пад зямлёй на глыбіні ад 2 да 20 см, што робіць пошукі яго даволі складанымі. Аднак лясныя насельнікі знаходзяць па паху і ахвотна ядуць гэтыя грыбы, пакідаючы магчымасьць заўважыць выкапаныя вонкі пладовыя целы.
Варта адзначыць, што гэты від для чалавека неядомы.
Расьце эляфаміцэс шыпаваты пераважна ў прыбярэжных дубровах і зьмяшаных лясах, дзе ўтварае мікарызу з рознымі відамі лісьцяных дрэў. Візуальна падобны і часьцей сустракаецца аленевы труфэль (Elaphomyces granulatus) адрозьніваецца менш выяўленай шыпаватасьцю, больш аднатонным пэрыдыем і звычайна ўтварае мікарызу з іглічнымі пародамі дрэваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусь вярнуліся яноты-паласкуны, заявілі заолягі Акадэміі навук