Яго вызвалілі з-пад арышту
Паводле судзьдзі, нямецкі бок перадаў толькі фармальныя зьвесткі, якія «можна зьмясьціць на адным аркушы А4», бяз доказаў датычнасьці да выбухаў. Таму польскі суд ня мае падстаў для экстрадыцыі і не разглядаў пытаньне віны ці невінаватасьці, паведаміла polskieradio24.pl.
Затрымалі 49-гадовага Ўладзіміра Жураўлёва 30 верасьня ў горадзе Прушкаве пад Варшавай. Падставай стаў ордэр на арышт, выдадзены Нямеччынай 18 жніўня. Раней у Польшчы ўжо спрабавалі затрымаць аднаго з падазраваных, але ён схаваўся ад паліцыянтаў на аўтамабілі ўкраінскага вайсковага аташэ.
Жураўлёў быў другім затрыманым у гэтай справе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбух на «Паўночным патоку»: Туск заяўляе, што Польшча не зацікаўленая ў экстрадыцыі падазраванага ў Нямеччыну7 кастрычніка прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што Польшча не зацікаўленая ў экстрадыцыі затрыманага ўкраінца Нямеччыне і адзначыў, што ніводзін польскі ўрад не падтрымаў будаўніцтва гэтага газаправода.
«Праблема для Эўропы, Украіны, Літвы і Польшчы ня ў тым, што „Паўночны паток — 2“ быў узарваны, а ў тым, што ён быў пабудаваны», — падкрэсьліў Туск.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямеччына выдала ордэры на арышт усіх удзельнікаў падрыву «Паўночных патокаў»На гэтым жа тыдні ў сераду, 15 кастрычніка, касацыйны суд у Італіі скасаваў рашэньне аб экстрадыцыі ў Нямеччыну іншага ўкраінца, якога падазраюць у каардынацыі падрыву «Паўночных патокаў». Але яго чакае яшчэ адзін судовы разгляд.
Пра затрыманьне ў Італіі грамадзяніна Ўкраіны Сяргея К. стала вядома 21 жніўня. Сяргей К. стаў першым арыштаваным у справе аб дывэрсіі на «Паўночным патоку». У Нямеччыне супраць яго выставілі шэраг абвінавачваньняў, у тым ліку тэрарызм. У судзе ён вінаватым сябе не прызнаў.
16 верасьня суд першай інстанцыі пастанавіў выдаць яго Нямеччыне. 17 кастрычніка апэляцыйны суд адмяніў гэтае рашэньне.
Афіцыйны Кіеў сваё дачыненьне да падрыву газаправодаў адмаўляе. Аднак паводле нямецкіх СМІ гэтую атаку ўчыніла група ўкраінцаў. Паводле выданьняў, Уладзімір Ж. быў адным з чатырох вадалазаў, якія закладвалі выбухоўку, а Сяргей К. каардынаваў апэрацыю. Вядома таксама, што ў камандзе была жанчына, а адзін зь меркаваных удзельнікаў загінуў на фронце.
Выбухі на абодвух газаправодах «Паўночны паток», што вядуць з Расеі ў Нямеччыну, адбыліся ў ноч на 26 верасьня 2022 году каля дацкага вострава Борнхальм у Балтыйскім моры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп і Пуцін зноў маюць сустрэцца. Гэтым разам у Эўразьвязе