Дата дня
18 кастрычніка 2020 — дзясяткі тысяч выйшлі на «Партызанскі марш» у Менску 5 гадоў таму нягледзячы на халоднае надвор’е і спробы сілавікоў не дапусьціць збору людзей. Упершыню марш праходзіў у аддаленьні ад цэнтру гораду — на Партызанскім праспэкце.
«Мы, нашчадкі беларускіх партызан, пройдзем мірным маршам па Партызанскім праспэкце і выкажам салідарнасьць з рабочымі заводаў», — гаварылася ў анонсе маршу.
Падзеі ў гісторыі
1809 — закладзены Гомельскі Петрапаўлаўскі Сабор
1867 — Аляска ад Расеі перайшла да Злучаных Штатаў Амэрыкі.
1918 — у Парыжы апублікавалі Дэклярацыю незалежнасьці чэхаславацкага народа часовага ўрада Чэхаславакіі.
1920 — скончыліся ваенныя дзеяньні паміж Польскім войскам і Чырвонай арміяй.
1922 — заснаваная брытанская карпарацыя ВВС.
1939 — войскі Чырвонай Арміі ўвайшлі на тэрыторыю Эстоніі.
1942 — нацысты зьнішчылі Берасьцейскае гета.
1992 — у Менску на плошчы Незалежнасьці прайшоў мітынг БНФ у падтрымку рэфэрэндуму за роспуск Вярхоўнага Савету
1993 — у Латвіі ўвялі новую валюту — лат.
2020 — дзясяткі тысяч выйшлі на «Партызанскі марш» у Менску.
18 кастрычніка дзень нарадзіліся
1523 — Ганна Ягелёнка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская ў 1575–1596 гадах.
1680 — Ян Фрэдэрык Сапега, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1891 — Лукаш Голад, праваслаўны сьвятар, дзяяч беларускага хрысьціянскага руху.
1893 — Уладзімер Уладамірскі, актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.
1906 — Алесь Салагуб, беларускі паэт, вязень Лукішак, ахвяра сталінізму.
1912 — Аляксей Мiтрафанаў, археоляг.
1919 — Усевалад Кароль, дзяяч беларускага руху, вязень ГУЛАГу, акушэр-гінэколяг. Ёсьць падставы ідэнтыфікаваць яго з агентам КГБ „Арэф’евым“.
1939 — Лі Гарві Освальд, забойца прэзыдэнта ЗША Джона Кенэдзі. На пачатку 1960-х Освальд жыў у Менску.
1947 — Юры Хашчавацкі, беларускі кінарэжысэр, ляўрэат міжнародных кінафэстываляў у Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Жэнэве, Бэрліне, Бялградзе, Кіеве, Санкт-Пецярбургу і інш. Хашчавацкі — аўтар больш як 30 кінафільмаў, найбольш вядомы зь якіх — «Звычайны прэзыдэнт» (1996).
У гэты дзень памерлі
1810 — Юзаф Коцел, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1794 году.
1893 — Шарль Франсуа Гуно, францускі кампазытар. Гуно быў заснавальнікам новага жанру ў францускім опэрным мастацтве — лірычнай опэры.
1911 — Іван Далгоў, гісторык і археоляг, краязнавец у Полацку.
1918 — Уладзімер Стукаліч, літаратуразнавец, гісторык, юрыст.
1931 — Томас Эдысан, амэрыканскі вынаходнік.
1960 — у Марыюпалі памёр Iван Бялькевiч, мовазнавец, вязень ГУЛАГу, да канца жыцьця не атрымаў дазволу вярнуцца на радзіму.
1971 — Язэп Гайлевіч, рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзкі і культурны дзяяч, прыхільнік беларусізацыі касьцёлу, дзеяч беларускага руху ў Латвіі.
1991 — Пятро Бітэль, паэт, перакладнік, краязнавец.