Раней турэцкае выданьне Yenisafak паведаміла, што 7 кастрычніка на віле ў Стамбуле знайшлі цела забітага мужчыны. Сьцьвярджаецца, што мужчына засяліўся туды 6 кастрычніка, на наступны дзень ён прыняў госьця, які пакінуў вілу з дзьвюма торбамі.
Пры забітым не было дакумэнтаў, але паліцыя паведаміла, што гэта грамадзянін іншай дзяржавы.
Пра тое, што гаворка ідзе менавіта пра Абакарава, расейскаму выданьню «Кавказский узел» пацьвердзіла крыніца ў дагестанскай дыяспары ў Турэччыне.
У лістападзе 2023 году Абакараў быў абвешчаны ў вышук у Расеі. Улады заяўлялі, што тэлеграм-канал «Утро Дагестана», уладальнікам якога лічаць Абакарава, датычны да антысэміцкага пагрому ў аэрапорце Махачкалы ў кастрычніку 2023 году.
Тэлеграм-канал таксама зьвязваюць з былым дэпутатам Дзяржаўнай думы Расіі Ільлём Панамаровым, які з 2016 года жыве ва Ўкраіне. Панамароў раней казаў, што фінансуе канал, але не вызначае яго рэдакцыйную палітыку. Пасьля беспарадкаў у Махачкале Панамароў заявіў, што канал «сышоў у свабоднае плаваньне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крэмль заявіў, што прычына антысэміцкай акцыі ў Дагестане — «умяшаньне звонку»