Літва разьвярнула 39 мігрантаў, якія спрабавалі незаконна трапіць зь Беларусі

Мігранты незаконна перасякаюць мяжу Латвіі пры дапамозе беларускіх памежнікаў. Архіўнае фота

У Службе аховы дзяржаўнай мяжы паведамілі, што за апошнія 24 гадзіны папярэдзілі незаконнае перасячэньне мяжы зь Беларусьсю 39 грамадзянамі.

Як адзначаецца на афіцыйным сайце літоўскіх памежнікаў, сёлета на мяжы Літвы і Беларусі разьвярнулі 1,4 тысячы мігрантаў. Летась папярэдзілі 1002 спробы перайсьці мяжу зь Беларусі ў недазволеных для гэтага месцах.

На мяжы Латвіі і Беларусі таксама адбылося 39 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы за апошнія 24 гадзіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранты будуюць «падмежныя тунэлі» у ЭЗ. З гэтым сутыкнулася ня толькі Польшча

Міграцыйны крызіс на межах Беларусі і краін ЭЗ працягваецца з вясны 2021 году. Улады суседніх эўрапейскіх дзяржаваў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі ня будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Эўразьвяз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта «паклікалі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тонкая наладка»: як Лукашэнка кіруе міграцыйным крызісам. Дасьледаваньне Свабоды