Працяг гісторыі «выбуховых пасылак». У Румыніі затрымалі двух чалавек за спробу ўзарваць «Новую пошту»

Ілюстьрацыйнае фота

Румынская служба выведкі заявіла, што прадухіліла спробу расейскіх спэцслужбаў узарваць офіс «Новай пошты» на першым паверсе шпатпавярховіка ў цэнтры Бухарэсту.

Падазраванымі сталі грамадзяне Ўкраіны 21 і 24 гадоў, «якія знаходзіліся пад непасрэдным кіраўніцтвам прадстаўнікоў расейскіх сакрэтных службаў», піша Румынская служба Радыё Свабода.

14–15 кастрычніка ў офіс Nova Post яны здалі дзьве пасылкі з самаробнымі запальнымі прыладамі з дыстанцыйным уключэньнем, замаскаваныя пад аўдыёнавушнікі і аўтазапчасткі.

16 кастрычніка затрымалі і іх, і іхнага хаўрусьніка ў Польшчы — таксама ўкраінца.

Паводле румынскіх спэцслужбаў, затрыманыя належаць да «сеткі дывэрсантаў, нацэленай на эўрапейскія краіны і кантраляванай расейскімі сакрэтнымі службамі».

У верасьні затрыманьні ў справе «выбуховых» пасылак адбыліся ў Літве, Польшчы і Эстоніі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Румынію заляцеў расейскі дрон. На ягоны перахоп падымалі два зьнішчальнікі


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расьсьледаваньне: расейскія дывэрсанты ледзь не ўчынілі выбухі ў жылым доме ў Вільні