Дзяржаўнае агенцтва «Минск-Новости» паведамляе, што прынцыпова зьменіцца. Напрыклад, навацыя закране санітарную апрацоўку сьмецьцяводаў.
«Эксплюатаваныя сьмецьцепрымальныя камэры падлягаюць мыцьцю з наступнай дэзынфэкцыяй не радзей чым адзін раз на месяц у пэрыяд з плюсавай тэмпэратурай», — гаворыцца ў дакумэнце.
На гэты момант, да ўводу зьменаў, дэзынфэкцыя мае быць нашмат радзей — раз на квартал, а мыць камэры наагул ня лічыцца патрэбным. Дарэчы, у пастанове Міністэрства аховы здароўя запісана, што камэры для сьмецьця павінны быць падключаныя да вадаводу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амаль палова шматдзетных менчукоў-«чаргавікоў» летась адмовіліся ад будаўніцтва жытлаДругая значная зьмена тычыцца пад’ездаў. Цяпер у іх не павінна быць «безнаглядных і дзікіх жывёл, у тым ліку птушак, рукакрылых і паўзуноў, сынантрапных грызуноў і кузурак». Дагэтуль ЖЭСы адказвалі толькі за дэратызацыю памяшканьняў агульнага карыстаньня, гэта значыць тручэньне пацукоў.
Акрамя таго, пры ліквідацыі наступстваў аварыйных сытуацыяў у жылых дамах камунальнікі будуць абавязаныя выдаляць ваду цягам содняў, а праветрыць, прыбраць і дэзынфэкаваць памяшканьні не пазьней чым за тры дні. Раней быў запісаны толькі тэрмін ліквідацыі аварыі — содні.
Міністэрства аховы здароўя дадало ў сьпіс месцаў, за чысьціню якіх адказваюць ЖЭСы, паветкі над уваходамі ў пад’езды. А «пры ўваходзе ў эксплюатаваныя шматкватэрныя жылыя дамы маюць быць устаноўленыя сьметніцы для збору адыходаў, краты ці іншыя прылады для чышчаньня абутку», сказана ў дакумэнце.
У 2025 годзе Менская гарадзкая жыльлёвая гаспадарка плянавала закансэрваваць у сталіцы больш за 1,8 тыс. сьмецьцяводаў, пісаў Office Life. Але гэта будуць рабіць толькі пры згодзе жыхароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі прызналі дэфіцыт кадраў у сыстэме ЖКГ