Міжнародная фэдэрацыя лыжных відаў спорту (FIS) 21 кастрычніка прыняла рашэньне не дапускаць спартоўцаў зь Беларусі да кваліфікацыйных спаборніцтваў перад зімовымі Алімпійскімі гульнямі 2026 году.
Такім чынам, беларускія спартоўцы ня змогуць выступіць у лыжных відах спорту нават у нэўтральным статусе, хоць такую магчымасьць ім пакінуў Міжнародны алімпійскі камітэт.
Але кожная міжнародная спартовая фэдэрацыя мае права самастойна вырашаць, ці дапускаць такіх удзельнікаў да сваіх кваліфікацыйных турніраў — і FIS вырашыла гэтага не рабіць.
Нядопуск тычыцца і лыжнікаў з Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Два беларускія чэмпіёны ня змогуць удзельнічаць у Паралімпіядзе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія біятляністы ня змогуць выступіць на Алімпіядзе-2026, нават у нэўтральным статусе