Адзначаецца, што ўсе трое падалі заявы на атрыманьне міжнароднай абароны ў Польшчы, іх хадайніцтвы цяпер разглядаюцца Ўправай у справах замежнікаў, паведамляе агенцтва «Позірк» з спасылкай на газэту Rzeczpospolita.
1 кастрычніка стала вядома, з 63 затрыманых пасьля варшаўскага канцэрту Каржа замежнікаў з Польшчы дэпартавалі дваіх беларусаў, яшчэ двое выехалі самастойна.
Агулам дэпартавалі 14 чалавек, 12 зь іх — грамадзяне Ўкраіны.
Тады Памежная варта Польшчы пачала таксама працэдуру вяртаньня на радзіму трох іншаземцаў (двух грамадзян Украіны і аднаго грамадзяніна Беларусі), 33 іншаземцы (32 грамадзяніны Ўкраіны і 1 грамадзянін Беларусі) дададзеныя ў сьпіс непажаданых на тэрыторыі Польшчы іншаземцаў і ў Шэнгенскую інфармацыйную сыстэму (SIS) для далейшай адмовы ва ўезьдзе.
Раней паведамлялася, што на канцэрце Каржа на Нацыянальным стадыёне ў польскай сталіцы 9 жніўня затрымалі больш за 100 чалавек «за шматлікія правапарушэньні і злачынствы, уключна з захоўваньнем наркотыкаў, парушэньнем асабістай недатыкальнасьці супрацоўнікаў службы бясьпекі, захоўваньне і пранос піратэхнікі, а таксама незаконнае пранікненьне на тэрыторыю».
Паліцыя аштрафавала 50 чалавек на агульную суму каля 11 500 злотых (больш за 3 тысяч даляраў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У паліцыі Варшавы паведамілі аб затрыманых на канцэрце Каржа і аб выкарыстаньні забароненых лёзунгаў11 жніўня Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы выступіла з пагрозай дэпартацыі на адрас фігурантаў-замежнікаў.
36-гадовы Макс Корж — аўтар і выканаўца ў стылі гіп-гоп, адзін з найбольш папулярных беларускіх артыстаў. Ён пакінуў краіну ў кастрычніку 2024 году пасьля таго, як яго выклікалі ў міліцыю для «гутаркі». Выступае за мяжой, дзе пэрыядычна зьбірае масавыя канцэрты.
На тое, што адбылося, артыст адрэагаваў толькі 17 жніўня, напісаўшы ў сацсетках: «Сябры, няма месца радыкальнаму нацыяналізму на канцэртах, гэтак жа як агрэсіі і гвалту зь якога-кольвечы боку. Гэта супярэчыць самой сутнасьці канцэртаў». Пры гэтым выканаўца не згадаў затрыманьні падчас ягонага канцэрту і лёсе фігурантаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Варшаве і што казалі яго фанаты. ВІДЭА