40 мігрантаў загінулі ў моры, а 30 былі выратаваныя, паведаміў Валід Чтабры, прадстаўнік пракуратуры ў Махдыі агенцтву AFP.
«Папярэдняе расьсьледаваньне паказвае, што на борце судна знаходзілася 70 чалавек».
«Былі знойдзеныя целы сарака чалавек, у тым ліку немаўлятаў, і 30 чалавек былі выратаваныя», — дадаў Чтабры. «Усе яны былі з краінаў Афрыкі на поўдзень ад Сахары».
Туніс, узьбярэжжа якога знаходзіцца прыкладна ў 145 кілямэтрах ад італьянскага вострава Лямпэдуза, штогод зьяўляецца ключавой транзытнай краінай для тысяч афрыканскіх мігрантаў, якія імкнуцца дабрацца да Эўропы морам.
Паводле апошніх зьвестак Агенцтва ААН у справах уцекачоў, з пачатку году ў Італію прыбыло больш за 55 000 нелегальных мігрантаў.
Большасьць зь іх выехалі зь Лібіі, а амаль 4000 — з Тунісу, паведаміла агенцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя дэталі рэформы сыстэмы наданьня прытулку ў ЭўразьвязеЦэнтральны міжземнаморскі маршрут лічыцца асабліва небясьпечным: паводле зьвестак Міжнароднай арганізацыі міграцыі, з 2014 году загінулі або прапалі бязь вестак 32 803 чалавекі.
З улікам узмацненьня намаганьняў Эўрапейскага зьвязу ў стрымліваньні прытоку мігрантаў многія нелегальныя мігранты адчуваюць сябе затрыманымі ў Тунісе. Рэч у тым, што ў 2023 годзе Туніс падпісаў пагадненьне з Эўрапейскім зьвязам на 255 мільёнаў эўра, амаль палова якога была выдзелена на барацьбу зь нелегальнай міграцыяй.
Пагадненьне, якое актыўна падтрымліваў ультраправы ўрад Італіі, было накіравана на ўмацаваньне здольнасьці Тунісу перадухіляць адплыцьцё лодак зь яго берагоў.
Прэзыдэнт Тунісу Каіс Саід раней у гэтым годзе заклікаў Міжнародную арганізацыю міграцыі паскорыць добраахвотнае вяртаньне нелегальных мігрантаў у іх родныя краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 60 мігрантаў патанулі ла берагоў Лібіі