Беларусь пасьля ранейшага дэфіцыту ўвяла абмежаваньні на экспарт макулятуры

Ілюстрацыйнае фота

Урад Беларусі прыняў рашэньне ўвесьці часовае ліцэнзаваньне экспарту рэгенэраваных паперы і кардону (макулятуры і адходаў).

Як паведамілі ў прэс-службе ўраду, пастанова, падпісаная прэм’ерам, акрэсьлівае адмысловы парадак вывазу макулятуры і адходаў кардону за межы Беларусі.

Мэтай навацыі ўлады назвалі скарачэньне аб’ёмаў экспарту сыравінных рэсурсаў за мяжу для падтрымкі беларускіх вытворцаў паперы і кардону.

Ва ўрадзе мяркуюць, што гэтая мера павінна спрыяць павелічэньню выпуску імпартазамяшчальнай і экспартаарыентаванай прадукцыі на айчынных прадпрыемствах.

Ліцэнзаваньне будзе дзейнічаць на працягу шасьці месяцаў з моманту ўступленьня пастановы ў сілу — гэта адбудзецца пасьля яе афіцыйнага апублікаваньня.

Пры гэтым, як успамінае myfin, вядзеньне ліцэнзаваньня экспарту макулятуры абмяркоўвалася ў Беларусі яшчэ ў сярэдзіне году.

У падрыхтаваным «Беллеспаперапрам» абгрунтаваньні да праекту пастановы гаварылася аб дэфіцыце макулятуры, які складваецца на ўнутраным рынку, і рэзкім скоку коштаў на гэты від сыравіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь у верасьні ў 4 разы павялічыла экспарт бэнзіну ў Расею, НПЗ якой цярпяць ад атак дронаў


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Продаж беларускіх тавараў у Эўразьвяз упаў у 8 разоў, у Бразылію — у 11,4 раза. Як улады Беларусі шукалі альтэрнатыву рынку ЭЗ