Дата дня
25 кастрычніка 1934 году нарадзіўся беларускі перакладчык і літаратар уругвайскага паходжаньня Карлас Шэрман.
Карлас Шэрман перакладаў і пісаў на гішпанскай (роднай), беларускай і расейскай мовах. Быў першым віцэ-прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-цэнтру (1989–2001 гг.), стаўшы фактычна адным зь яго заснавальнікаў. Быў сябрам навукова-экспэртнай Рады Беларускага Калегіюму.
Гэты дзень у гісторыі
1902 — была асьвячоная менская мячэць, помнік архітэктуры ХІХ стагодзьдзя.
1920 — войскі генэрала Станіслава Булак-Балаховіча (15 тыс.) перайшлі часовую мяжу, пачаўшы ваенныя дзеяньні супраць Чырвонай Арміі.
Станіслаў Булак-Балаховіч
2010 — у Пінску на заводзе «Пінскдрэў» адбыўся выбух і пажар, які забраў жыцьці 14 чалавек.
2020 — напярэдадні абвешчанага Сьвятланай Ціханоўскай усеагульнага страйку ў Менску і іншых гарадах краіны адбыўся «Марш народнага ўльтыматуму». У Менску марш сабраў звыш 100 тысяч удзельнікаў і завяршыўся жорсткім разгонам.
«Марш народнага ўльтыматуму», Менск, 25 кастрычніка 2020
У гэты дзень нарадзіліся
1858 — Эдвард Пякарскі, этнограф, якутазнаўца.
1868 — Карл Грыгаровіч, скрыпач, прафэсар народнае кансэрваторыі ў Віцебску. Расстраляны пры спробе зьбегчы за мяжу (1921).
1881 — Пабла Пікаса, гішпанскі мастак.
Пабла Пікаса
1884 — Сяргей Дубінскі, археоляг і гісторык. Ахвяра сталінізму.
1913 — Уладзімер Цясьлюк, беларускі кінаапэратар і рэжысэр.
1925 — Леў Мірачыцкі, беларускі гісторык-славіст, літаратар.
1932 — Уладзімер Анісковіч, літаратурны крытык, перакладнік баўгарскай літаратуры.
1933 — Нэлі Шчасная, беларуская мастачка.
Нэлі Шчасная. Фота газэты «Культура»
1936 — Віктар Тураў, беларускі кінарэжысэр. Сярод прац Турава — экранізацыя раманаў Івана Мележа «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы».
У памяці
1647 — Эванджэліста Тарычэлі, італьянскі фізык і матэматык, які першы зьмерыў атмасфэрны ціск.
1942 — Хвядос Шынклер, пісьменьнік, пачынальнік урбаністычнай тэмы ў беларускай літаратуры, загінуў на фронце пад Сталінградам.
1958 — Вольфганг Паўлі, аўстрыйскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1945 году.
1983 — Мар’ян Пецюкевіч, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, этнограф.
1991 —Міхась Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзеяч эміграцыі, малодшы брат Якуба Коласа.
Міхась Міцкевіч. Фрагмэнт экспазыцыі да ягонага 130-годзьдзя (2017).
1995 — Лявон Случанін, беларускі паэт.