Чаму Захад не паверыў Лукашэнку. Аналіз Валера Карбалевіча

Ілюстрацыйны каляж

Аналітык Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе, чаму Эўразьвяз не пачуў сыгналаў зь Менску аб жаданьні размарозіць дачыненьні.

14 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка правёў нараду з удзелам прэм’ера, кіраўніка сваёй адміністрацыі, дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі, генэральнага пракурора і старшыні КДБ на тэму «міжнароднай абстаноўкі і разьвіцьця беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў». Тады Лукашэнка агучыў гатоўнасьць да «вялікай угоды з ЗША».

Па яе выніках, мяркуе Валер Карбалевіч, улады ўхвалілі рашэньне падаваць сыгналы Захаду аб гатоўнасьці да разрадкі напружанасьці. Але чаму яму не паверылі і якія падзеі сьведчаць на карысьць такой высновы?

«Беларускаму кіраўніцтву, каб сапраўды пачаць нейкі працэс разрадкі, трэба пачаць нейкія дзеяньні. Ня словы, а дзеяньні, нейкія рэальныя крокі, якія маглі б пераканаць Эўрапейскі Зьвяз, што Беларусь сур’ёзна арыентавана на тое, каб пачаць працэс размарожваньня адносін. Пакуль такіх дзеяньняў зь беларускага боку няма, і таму мы бачым — нейкая паўза зьявілася ў гэтых адносінах. Магчыма, што гэтая паўза будзе прыпыненая чарговым вызваленьнем палітвязьняў зь беларускіх турмаў і калёніяў», — мяркуе Валер Карбалевіч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прапанаваў ЗША «вялікую ўгоду» і ацаніў ролю Трампа ў спыненьні вайны на Блізкім Усходзе