Выданьне Politico выпусьціла падкаст пра Лукашэнку

Аляксандар Лукашэнка, ілдюстрацыйнае фота

Амэрыканска-эўрапейскае палітычнае выданьне Politico выпусьціла на нямецкай мове падкаст пра Аляксандра Лукашэнку «Machthaber: Alexander Lukaschenko» (Уладатар: Аляксандар Лукашэнка).

Аўтар падкасту — Гордан Рэпінскі, нямецкі журналіст і рэдактар, які займае пасаду адказнага рэдактара ў выданьні Politico Germany.

Паводле Politico, праект Machthaber прысьвечаны самым уплывовым і супярэчлівым палітыкам сучаснасьці. Раней былі падкасты пра Ўладзімера Пуціна, Джорджу Мэлёні, Уладзімера Зяленскага, Беньяміна Нэтаньягу, Мары лё Пэн ды іншых кіраўнікоў і ўплывовых палітыкаў як дэмакратычных краінаў, так і аўтарытарных і дыктатарскіх краінаў.

У падкасьце пра Лукашэнку аналізуецца, як ён утрымлівае ўладу ў Беларусі на працягу дзесяцігодзьдзяў, якое месца яго рэжыму ў міжнародным кантэксьце: адносіны з Расеяй, Захадам, санкцыі, які наступствы яго кіраваньня для грамадзянскай супольнасці і свабодаў у Беларусі, зь якімі выклікамі сутыкаецца рэжым — як унутранымі, так і зьнешнімі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ў футарале. Як улады прасоўваюць прапагандысцкую кнігу і колькі яна каштуе дзяржаве