У ноч з суботы на нядзелю 25–26 кастрычніка краіны ЭЗ, а таксама Малдова, Украіна і іншыя перавядуць стрэлкі гадзіньнікаў на адну гадзіну назад — пяройдуць на зімовы час.
У Беларусі і Расеі стрэлкі гадзіньнікаў пераводзіць ня будуць. Беларусь скасавала сэзонны перавод у 2011 годзе.
Пасьля зьмены часу на зімовы гадзіньнікі ў Беларусі будуць апярэджваць гадзіньнікі ў Польшчы на 2 гадзіны, а ў Літве, Латвіі і Ўкраіне — на 1 гадзіну.
- 15 верасьня 2011 году ўрад Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Мясьніковіча прыняў пастанову аб спыненьні пераводу гадзіньнікаў у Беларусі і пакінуў краіну на летнім часе, які супадае з маскоўскім.
- Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што ён катэгарычна супраць пераводаў гадзіньнікаў. «Добра, мы дарослыя. Але мы ж дзяцей тузаем: ім у школу, у дзіцячы садок на гадзіну раней трэба, — казаў Лукашэнка. — А што датычыцца эканомікі, то наўрад ці мы ўжо нешта шмат выйграем. Таму я не прыхільнік круціць гадзінамі туды-сюды».
- Натуральным паясным часам лічыцца зімовы час.