Сірыкіт, дачка тайскага дыплямата, выйшла замуж за Пуміпона Адуньядэта ў 1950 годзе. Неўзабаве пасьля вясельля ён стаў каралём Рамай IX і кіраваў больш за 70 гадоў — даўжэй за ўсіх у гісторыі краіны. Пасьля яго сьмерці ў 2016 годзе пасад заняў іх сын, цяперашні манарх Маха Вачыралангкорн (Рама X).
Да інсульту ў 2021 годзе каралева актыўна займалася дабрачыннасьцю і экалягічнымі праектамі. Яе дзень нараджэньня, 12 жніўня, адзначаецца ў Тайляндзе як Дзень маці.
У памяць аб каралеве-маці ў Тайляндзе абвешчаная нацыянальная жалоба. Сьцягі прыспушчаны на 30 дзён, дзяржслужачыя і каралеўская сям’я будуць выконваць жалобу на працягу года.
Уплыў каралеўскай сямʼі ў Тайляндзе да гэтага часу застаецца вельмі сурʼёзным, абраза манархаў там лічыцца крымінальным злачынствам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Далоў фэадалізм, жыве народ!» Шматтысячныя дэманстрацыі ў Тайляндзе