Гэты дзень у гісторыі
1806 — пасьля перамогі пры Ене і Аўэрштаце Напалеон увайшоў у Бэрлін.
Мэмарыял забітым салдатам арміі Напалеона ў Беларусі, каля Беразіны
1873 — амэрыканец Джозэф Глідэн запатэнтаваў калючы дрот.
1922 — у Італіі пачаўся фашысцкі «паход на Рым», які скончыўся прызначэньнем на пасаду прэм’ер-міністра лідэра фашыстаў Бэніта Мусаліні.
1924 — у Пінску заснаваны Музэй беларускага Палесься.
1939 — літоўскія войскі ўвайшлі ў Вільню, якую СССР перадаў Літве. Такім чынам, месяц і 9 дзён (ад 18.09) горад пабыў сталіцай Заходняй Беларусі пад савецкай уладай.
1962 — дзень, калі сьвет быў найбліжэй да глябальнай ядзернай вайны. У часе карыбскага крызісу савецкая зэнітная ракета зьбіла над Кубай выведны самалёт ЗША; пілёт, маёр Рудалф Андэрсан, загінуў.
Труну зь целам маёра Андэрсана, зьбітага над Кубай, грузяць на борт швайцарскага самалёта ў аэрапорце Гаваны
1991 — Туркмэністан абвясьціў пра сваю незалежнасьць.
У гэты дзень нарадзіліся
1469 — Эразм Ратэрдамскі, нідэрляндзкі гуманіст.
Эразм Ратэрдамскі
1553 — Мігель Сэрвэт, гішпанскі мысьляр і лекар, абвінавачаны ў ерасі, спалены на вогнішчы.
1728 — Джэймз Кук, брытанскі першаадкрывальнік.
1782 — Нікалё Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар.
1839 — пад Пінскам нарадзіўся Іцхак Якаў Рэйнэс, ідэоляг сіянізму і перасяленьня габрэяў у Ізраіль.
1875 — Леў Клейнбарт, пісьменьнік, першы біёграф Янкі Купалы.
1890 — Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі сьвятар, публіцыст.
Віктар Шутовіч
1911 — Мікола Лобан, беларускі пісьменьнік і мовазнаўца.
1952 — Фрэнсіс Фукуяма, амэрыканскі філёзаф і палітоляг.
У памяці
1430 — Вітаўт, вялікі князь літоўскі, пры якім ВКЛ стала найбольшай у Эўропе дзяржавай — ад Балтыкі да Чорнага мора.
1505 — Іван III, вялікі князь маскоўскі.
1837 — Міхал Гузікаў, беларускі музыка-клезьмер, аўтар уласнай мадэлі ксыляфона.
1887 — Браніслаў Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.
1907 — Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.