Новую працэдуру ўвядуць у сярэдзіне лістапада.
Ад 14 лістапада італьянскі візавы цэнтар TLScontact у Менску пачне запіс людзей, якія падаюць дакумэнты на шэнгенскую візу ў парадку жывой чаргі. Запісацца ў яе могуць грамадзяне ўсёй Беларусі.
«Зьвярніце ўвагу, што запіс будзе праходзіць згодна з новай працэдурай, якая будзе падрабязна апісаная на сайце TLScontact бліжэйшымі днямі», — гаворыцца на сайце апэратара.
З прычыны гэтага ня будзе даступнае пацьверджаньне онлайн.
Пэўны час правілы жывой чаргі ў візавым цэнтры ня дзейнічалі.
Італія заняла 2-е месца пасьля Нямеччыны ў колькасьці шэнгенскіх візаў, выдадзеных беларусам у 2024 годзе. Акрамя таго, пакуль практычна ўсе ключавыя для беларусаў дзяржавы скарацілі колькасьць выдаваных візаў, а Італія павялічыла больш чым на 10%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Візавы цэнтар Італіі ўвёў «тэрмін прыдатнасьці» для нумароў жывой чаргі