«Не, не зусім», — адказаў Дональд Трамп на пытаньне журналіста, ці разглядае ён магчымасьць паставак сучасных крылатых ракет Украіне. Такую заяву прэзыдэнт ЗША зрабіў 2 лістапада на борце самалёта Air Force One.
Неўзабаве ён сказаў, што можа перадумаць.
У сярэдзіне кастрычніка Дональд Трамп, размаўляючы з журналістамі на борце самалёта па дарозе ў Ізраіль, пацьвердзіў, што не выключае паставак Украіне крылатых ракет Tomahawk.
Пры гэтым Дональд Трамп зазначыў, што спачатку хоча абмеркаваць гэтае пытаньне з Расеяй.
«Шчыра кажучы, магчыма, мне давядзецца пагаварыць з Расеяй наконт „Тамагаўкаў“. Ці хочуць яны, каб „Тамагаўкі“ ляцелі ў іх бок? Я так ня думаю. Думаю, мне варта пагаварыць з Расеяй пра гэта, калі ўжо шчыра», — сказаў Трамп.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп заявіў, што пашле Ўкраіне ракеты Tomahawk, калі Пуцін ня пойдзе на мірнае ўрэгуляваньнеУкраіна цягам апошняга году просіць у сваіх партнэраў далёкабойную зброю. Кіеў таксама спрабуе разьвіваць уласныя далёкабойнае ўзбраеньне, у тым ліку ракеты «Паляниця» і «Фламінго», аднак яны ня маюць такіх баявых характарыстык, як Tomahawk.