Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» з спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (VSAT).
Да дрона быў прымацаваны пакет з 750 пачкамі беларускіх цыгарэт на суму амаль 4 тысячы эўра, зазначае VSAT.
Паводле зьвестак VSAT, з пачатку году ў Літве перахоплены 51 дрон зь беларускімі цыгарэтамі. За 2024 год літоўскія памежнікі перахапілі 54 такія бесьпілётнікі.
Усе пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы будуць закрытыя цягам месяца — такое рашэньне прыняў урад Літвы 29 кастрычніка ў сувязі з масавымі залётамі з Беларусі мэтэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі. Магчымае падаўжэньне абмежаваньняў пасьля 30 лістапада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка абвінаваціў літоўцаў у кантрабандзе цыгарэтаў зь БеларусіПозна ўвечары 26 кастрычніка Літва закрыла мяжу зь Беларусьсю на нявызначаны тэрмін, такім чынам, зараз тэрмін падоўжаны да канца восені.
Да гэтага Літва закрывала мяжу некалькі разоў. Прычынай сталі паветраныя балёны з кантрабанднымі цыгарэтамі, якія ў тым ліку пагражалі рабоце Віленскага аэрапорту. Упершыню мяжа была закрытая ў ноч на 22 кастрычніка.
Аляксандар Лукашэнка 31 кастрычніка заявіў, што літоўцы «самі з тэрыторыі Беларусі перакідалі цыгарэты на мэтэаралягічных зондах», каб зарабіць на перапродажы.