«Няма прылёту і вылету рэйсаў, бо ёсьць падазрэньне на дроны», — сказаў агенцтву AFP сьпікер аэрапорту.
Авіярух таксама спынялі ў другім па велічыні аэрапорце краіны Шарлеруа.
Выданьне RTBF з спасылкай на бэльгійскую службу кіраваньня паветраным рухам Skeyes паведаміла, што ўвечары 4 лістапада паветраны рух у аэрапорце Брусэлю спынялі пасьля выяўленьня дронаў дзеля засьцярогі.
Аэрапорт Льежу таксама паведаміў аб перанакіраваньні сваіх рэйсаў з прычыны дронаў. RTBF адзначыла, што палёты з двух аэрапортаў аднавілі неўзабаве пасьля 21:00.
Гэта ня першы выпадак выяўленьня дронаў у Бэльгіі. У ноч на 1 лістапада над вайсковай авіябазай Кляйн-Брогель у бэльгійскай правінцыі Лімбург, дзе разьмешчаныя амэрыканскія ядзерныя боепрыпасы і якая з 2027 году павінна стаць асноўнай для зьнішчальнікаў F-35, фіксавалі некалькі бесьпілётнікаў.
У кастрычніку дроны заўважылі над навучальным палігонам Эльзэнборн і казармамі ў Марш-ан-Фамэн.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аэрапорт Мюнхэну двойчы прыпыняў палёты з прычыны дронаў